Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістку РЭП, на якую склалі пратакол у шпіталі, аштрафавалі


У кастрычніку Сяргей Рудзько складаў пратакол на Галіну Лазараву ў дзіцячым аддзяленьні гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы
У кастрычніку Сяргей Рудзько складаў пратакол на Галіну Лазараву ў дзіцячым аддзяленьні гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы

У судзе Бабруйску за ўдзел у пікеце 7 кастрычніка асудзілі актывістаў прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву і Аляксея Трафімава. Абаім судзьдзя Гормаш прысудзіла штраф 2 базавыя велічыні. Разгляд справы цягнуўся тры дні. Пераносіўся ён з прычыны няякасных відэаматэрыялаў, якія прадстаўляла міліцыя.

«Чым я парушала бясьпеку грамадзян, калі пастаяла на паўпустой плошчы 15 хвілін з плякатам „Спачатку заробак, потым квартплата“? — сказала ў апошнім слова Галіна Лазарава. — Я проста выказвала сваю думку. Беларусь падпісала міжнародныя пагадненьні й абавязалася прывесьці ўнутранае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнародным. А там чалавеку даецца поўнае права свабодна выказваць свае думкі мірным шляхам».

Галіна Сьмірнова падчас разьбіральніцтваў падала скаргу на дзеяньні падпалкоўніка міліцыі Рудзько. Пасьля пікету ён выкліка́ў яе ў міліцыю, але яна сядзела дома з трыма дзецьмі, прычым малодшы сын, якому быў год і тры месяцы, хварэў.

На трэці дзень пасьля пікету Галіну з малым паклалі ў дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы. Тады падпалкоўнік Рудзько прыйшоў у лякарню і ў працэдурным пакоі правёў апытаньне маці з хворым дзіцём на руках.

Сябры Галіны, якія акурат прыйшлі яе праведаць, спрабавалі пераканаць міліцыянта спыніць допыт хворых — ён выклікаў на іх нарад, дваіх затрымалі.

У шпіталі склалі пратакол на жанчыну зь дзіцём
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:43 0:00

Аляксей Трафімаў скардзіўся на тое, што падчас допытаў у міліцыі яму не далі дастаткова часу на пошук адваката (пасьля першага допыту другі прызначылі на вечар таго ж дня).

Суд усе скаргі адхіліў, парушэньняў у працы міліцыі не знайшоў.

Лазарава і Трафімаў будуць абскарджваць прысуд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG