Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб ФСБ яго не забіла». Пракуратура просіць суд зьмясьціць Саакашвілі пад хатні арышт


Сьледзтва ў справе экс-прэзыдэнта Грузіі, былога кіраўніка Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі заяўляе, што мае інфармацыю пра пляны расейскіх спэцслужбаў фізычна ліквідаваць палітыка.

«Ёсьць інфармацыя, атрыманая ад галоўнага ўпраўленьня Службы бясьпекі ў Кіеве і Кіеўскай вобласьці, што ў сувязі з дакумэнтаваньнем злачыннай дзейнасьці Курчанкі, спэцслужбы Расеі прымаюць меры па выхаду на Саакашвілі і Дангадзе. Адзін з варыянтаў дэстабілізацыі сытуацыі, які можа мець месца, — магчымасьць ліквідацыі Саакашвілі і Дангадзе спэцслужбамі Расеі», — сказаў пракурор, абгрунтоўваючы неабходнасьць кругласутачнага хатняга арышту Міхэілу Саакашвілі.

Апроч таго, абвінавачаньне сьцьвярджае пра наяўнасьць прыкмет, што знаходзячыся на волі, Міхэіл Саакашвілі «працягне ўчыняць злачынства».

Пад час разгляду хадайніцтва пракуратуры Міхэіл Саакашвілі быў зьмешчаны ў «клетку». Але пасьля адпаведнага звароту адвакатаў, суд дазволіў палітыку знаходзіцца побач са сваімі праваабаронцамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG