Лінкі ўнівэрсальнага доступу

96-гадовы «Асьвеньцімскі бухгальтар» сядзе ў турму


Оскар Грэнінг
Оскар Грэнінг

Былы афіцэр СС Оскар Грэнінг, які служыў бухгальтарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвеньцім, будзе адбываць пакараньне ў турме, нягледзячы на ​​ўзрост.

Былы афіцэр СС Оскар Грэнінг, які служыў бухгальтарам у канцэнтрацыйным лягеры Асьвеньцім, будзе адбываць пакараньне ў турме, нягледзячы на ўзрост. Грэнінгу 96 гадоў.

У 2015 годзе суд прызнаў Грэнінга саўдзельнікам забойстваў 300 тысяч чалавек у Асьвеньціме падчас Другой сусьветнай вайны і прысудзіў яму чатыры гады турмы. Тады Грэнінг аспрэчыў прысуд. 28 лістапада стала вядома, што Вярхоўны суд Нямеччыны адхіліў апэляцыю.

Брама ў Асьвеньціме
Брама ў Асьвеньціме

Грэнінг служыў у Асьвеньціме ў 1942-1944 гадах. Ён зьбіраў грошы і каштоўнасьці забітых вязьняў. Пасьля вайны Грэнінг не хаваў сваёй датычнасьці да працы ў канцлягеры і крытыкаваў адмаўленьне Халакосту.

З 1977 года былы «Асьвеньцімскі бухгальтар» знаходзіўся пад сьледзтвам. У 2014 годзе на судзе ён заявіў, што ня меў дачыненьня да забойстваў вязьняў, а нёс адказнасьць толькі за захаваньне іх рэчаў для наступнай адпраўкі ў Бэрлін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG