Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхэіла Саакашвілі даставілі ў суд, дзе будуць абіраць меру стрыманьня. Ужывую


Лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі раніцай 11 сьнежня дастаўлены ў Пячэрскі раённы суд Кіева. Пра гэта паведамляе Facebook-старонка палітыка.

Увечары 11 сьнежня заканчваюцца 72 гадзіны, на працягу якіх па законе павінна быць абраная мера стрыманьня Саакашвілі. Дадзеных пра час правядзеньня паседжаньня няма, пісаў у нядзелю ўвечары на сваёй Facebook-старонцы паплечнік палітыка Давід Сакварэлідзэ.

​Міхэіла Саакашвілі затрымалі ў Кіеве вечарам 8 сьнежня на кватэры аднаго зь яго прыхільнікаў, былога галоўнага начальніка паліцыі. Палітыка абвясьцілі ў вышук пасьля таго, як 5 сьнежня яму ўдалося пазьбегнуць затрыманьня.

Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, Саакашвілі падазраюць па артыкуле Крымінальнага кодэкса Ўкраіны аб «садзейнічаньні ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойваньне іх злачыннай дзейнасьці».

5 сьнежня генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што лідэр партыі «Рух новых сіл» Міхэіл Саакашвілі атрымаў ад бізнэсоўца Сяргея Курчанкі, які хаваецца ў Расеі, паўмільёна даляраў на сваю дзейнасьць ва Ўкраіне. Ён прывёў запіс перахопу гутарак, што, паводле яго слоў, пацьвярджаюць гэта.

Саакашвілі назваў ілжывымі ўсе абвінавачваньні ў свой адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG