Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах суд асудзіў карыстальніка «УКантакце» за высьмейваньне фашызму


Баранавіцкі суд асудзіў Ільлю Сянько за допіс з выявай нацысцкай сымболікі на пяць базавых велічыняў (115 рублёў) з канфіскацыяй жорсткага дыску кампутара, вынятага падчас ператрусу. Паводле асуджанага, у сваім допісе ва «ЎКантакце» ён не прапагандаваў, а высьмейваў фашызм.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ільля Сянько прызналі вінаватым у публічным дэманстраваньні нацысцкай сымболікі (арт. 17.10 КаАП).

Падсудны прызнаў факт разьмяшчэньня фота ў сацыяльнай сетцы, аднак не прызнаў сваёй віны. Ён заявіў, што пры дапамозе здымкаў не распаўсюджваў нацысцкую сымболіку, а высьмейваў фашызм.

На меркаваньне судзьдзі Юльяны Шчэрбы, дастаткова самога факту разьмяшчэньня фашысцкай сымболікі, каб прыцягнуць да адказнасьці за яе распаўсюд.

Кампутар, зь якога быў выняты канфіскаваны жорсткі дыск, належаў бабулі Ільлі Сянько.

Малады чалавек лічыць, што прысуд зьвязаны зь яго затрыманьнем разам з расейскім анархістам Пятром Рабавым. Іх затрымалі 10 кастрычніка пасьля лекцыі Пятра Рабава ў Баранавічах. Паводле Сянько, у міліцыі яго білі.

Расейскага гісторыка Пятра Рабава асудзілі ў Баранавічах на шэсьць сутак арышту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG