Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амапаўцы сарвалі сустрэчу з гісторыкам Пятром Рабавым у Горадні


«Цэнтар гарадзкога жыцьця» ў Горадні
«Цэнтар гарадзкога жыцьця» ў Горадні

У гарадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» 9 кастрычніка на сустрэчу з расейскім гісторыкам, філёзафам і дасьледчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся амапаўцы.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрыманыя каля 20 чалавек, у тым ліку і лектар. Удзельнікаў імпрэзы адвезьлі ў РУУС.

Падчас сустрэчы мелася адбыцца лекцыя Пятра Рабава «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагодзьдзя». Заўтра аналягічная лекцыя плянавалася ў Баранавічах.

Гарадзенская міліцыя: «Нібыта матэрыялы экстрэмісцкага характару»

Начальнік прэс-службы Гарадзенскай абласной міліцыі Яўген Дудко сказаў карэспандэнту Свабоды, што пакуль ня мае падрабязнай інфармацыі.

«Пакуль падрабязна патлумачыць па гэтым моманце нічога не магу, бо праводзіцца праверка. Адзінае, што мы можам пацьвердзіць, што там некаторыя рэчы вымаліся. Нібыта матэрыялы экстрэмісцкага характару. Праводзіцца разбор».

Пётар Рабаў — сучасны расейскі анархіст, удзельнік «Аўтаномнага дзеяньня». Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт кафэдры філязофіі Маскоўскага пэдагагічнага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Леніна. На ягонай старонцы «Вконтакте» паведамляецца, што ён плянаваў 9 кастрычніка ў Горадні дзьве лекцыі: «Лібэртарная сацыяльная думка апошняй трэці XX — пач. XXI стст.» і «Нефармальны рух сучаснай Беларусі (1991- 2010)»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG