Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён не беларусафоб» — Бухвостаў заступіўся за падсуднага па справе Regnum


Юры Паўлавец у судзе 18 сьнежня

«Гэта навуковая спрэчка», — так ацаніў Аляксандар Бухвостаў выказваньні Юрыя Паўлаўца на пракрамлёўскім сайце «Рэгнум», за якія яго судзяць за распальванне нацыянальнай варожасьці.

На суд над аўтарамі расейскага сайту «Рэгнум», абвінавачанымі ў распальваньні нацыянальнай варожасьці, які адбываецца ў Менскім гарадзкім судзе, прыйшоў апазыцыйны палітык, прафсаюзны лідэр Аляксандар Бухвостаў.

Бухвостаў паведаміў у перапынку судовага працэсу, што Юры Паўлавец быў у кіраўніцтве ягонай Партыі працы (ліквідаваная ў 2004 годзе).

Аляксандар Бухвостаў
Аляксандар Бухвостаў

«Ён гісторык і спрабуе даць ацэнку падзей у краіне. Гэта навуковая спрэчка. Ён не беларусафоб. У ягоных артыкулах больш крытыкі пазыцыі Аляксандра Лукашэнкі. Але ён мае права выказваць свае думкі», — мяркуе былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Аляксандар Бухвостаў.

Ён перакананы, што «гэта найперш спроба задушыць свабоду слова».

Паводле Бухвостава, Паўлавец у студэнцкія гады нібыта быў сябрам БНФ.

У чым пракуратура выявіла распальваньне нацыянальнай варожасьці Паўлаўцом

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG