Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым пракуратура выявіла распальваньне нацыянальнай варожасьці Паўлаўцом


Юры Паўлавец падчас суду
Юры Паўлавец падчас суду

У Менскім гарадзкім судзе 18 сьнежня ідзе працэс у справе аўтараў пракрамлёўскага інтэрнэт-рэсурсу Regnum, якіх вінавацяць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.

На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Абвінавачаным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Падчас судовага сьледзтва пракурор Аляксандар Кароль зачытаў абвінавачаньне падсуднага Паўлаўца.

Паводле пракурора, да 6 траўня 2016 году Юры Паўлавец, знаходзячыся ў Прылуках пад Менскам, разам з групай нявысьветленых асобаў з дапамогай інтэрнэту рыхтаваў артыкулы «Ідэнтычнасьць беларусаў. Мінулае і сучаснасьць» ды іншыя, чым «чыніў дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне варожасьці паводле нацыянальнай прыналежнасьці».

Паводле пракурора, у артыкулах Паўлавец выказваў сумненьні ў нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, казаў, што ўсе пэрыяды фармаваньня беларускай нацыі адрозьніваюцца русафобіяй і, маўляў, гэтая русафобія нікуды ня зьнікла, цяпер яна перайшла і ў падручнікі гісторыі. Гэта назіраецца у тым ліку ў звальненьні некаторых дзяржаўных чыноўнікаў, лічыць Паўлавец.

Ідэалягічны шантаж, паводле Паўлаўца, палягае ў сьцьвярджэньнях, што беларусы ніяк не зьвязаныя са славянствам. Ідэя адзінства славянскіх народаў стала замяняцца ідэяй асаблівасьці беларускай нацыі, мяркуе абвінавачваны.

Ён сьцьвярджае, што беларуская мова «наступае», і прыводзіць у прыклад шыльды ў мэтро па-беларуску. Паўлавец піша, што беларуская мова «мёртвая» і спасылаецца на вынікі перапісу, паводле якіх больш за 90 працэнтаў дома не карыстаюцца беларускай мовай.

Паводле пракурора, Паўлавец адмаўляе гістарычную спадчыну ВКЛ, «зьмяншае» значнасьць беларускай мовы, штучна трактуе стаўленьне беларусаў да расейцаў як варожае, «выклікае ў расейскіх грамадзянаў пачуцьцё абурэньня тым, што адбываецца ў Беларусі».

У абвінавачаньні гаворыцца, што Юры Паўлавец ня быў зарэгістраваны як журналіст для асьвятленьня падзей у Беларусі. Між тым займаўся прадрымальніцкай дзейнасьцю збору і рэдагаваньня друкаваных матэрыялаў, «аказваў паслугі» на рэсурсе Regnum.ru ды іншых. Атрымаў незаконны прыбытак усяго на суму ня меней за 40 тысяч рублёў. Эпізоды пачаліся з 2011 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG