Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога расейскага міністра прысудзілі да 8 гадоў калёніі строгага рэжыму


Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў былога міністра эканамічнага разьвіцьця Аляксея Ўлюкаева да пазбаўленьня волі на 8 гадоў строгага рэжыму.

Акрамя таго, яго аштрафавалі на 130 мільёнаў расейскіх рублёў. Ён ня зможа займаць пасады ў органах улады і дзяржкарпарацыях.

Абвінавачваньне патрабавала для Ўлюкаева 10 гадоў калёніі строгага рэжыму і штраф 500 млн рублёў па абвінавачаньні ў вымагальніцтве хабару ў кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына за зьдзелку аб куплі «Башнафты».

Як вынікае з прысуду суда, 10 кастрычніка ўрад ухваліў зьдзелку, якая дазваляе «Раснафце» купіць «Башнафту», а праз два дні пасьля гэтага яна была аформленая. Яшчэ праз два дні Ўлюкаеў запатрабаваў хабар у кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына ў якасьці падзякі за тое, што ўрад ухваліў зьдзелку, а Сечын пагадзіўся яе даць.

Улюкаеў быў затрыманы ў лістападзе 2016 года ў офісе «Раснафты». Экс-міністар сьцьвярджае, што яго затрыманьне — гэта правакацыя з боку Сечына і ФСБ. Сам Сечын, нягледзячы на чатыры адпраўленыя яму позвы, у суд ані разу не зьявіўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG