Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею абавязалі выплаціць 60 тысяч эўра маці забітага ў паліцыі


Катаваньні ў расейскай паліцыі (архіўнае фота).
Катаваньні ў расейскай паліцыі (архіўнае фота).

Эўрапейскі суд у пытаньнях правоў чалавека (ЭСПЧ) абавязаў урад Расеі выплаціць 60 тысяч эўра маці Дзяніса Выржыкоўскага, які загінуў пасьля катаваньняў у паліцыі Санкт-Пецярбурга. Пра рашэньне ЭСПЧ са спасылкай на адваката Ільнура Шарапава паведамляе выданьне «Медиазона».

Выржыкоўскага затрымалі ў кастрычніку 2010 году разам з яго сяброўкай, падазраванай у махлярстве. У аддзяленьні паліцыі маладога чалавека жорстка зьбілі. Пазьней паліцыянты адвезьлі затрыманых у іншы пастарунак і зьмясьцілі іх у ізалятары часовага ўтрыманьня. На наступную раніцу Выржыкоўскага шпіталізавалі, празь некалькі дзён ён памёр.

У 2014 годзе па справе аб гібелі Выржыкоўскага былі асуджаныя шасьцёра паліцыянтаў. Яны атрымалі да 8 гадоў калёніі, аднак пазьней суд зьмякчыў пакараньне. Большасьць з асуджаных па гэтай справе супрацоўнікаў паліцыі цяпер ужо выйшлі на свабоду.

Беларусь не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, таму грамадзяне не могуць абскарджваць рашэньні беларускіх судоў у ЭСПЧ і, адпаведна, пазбаўленыя права атрымліваць прысуджаныя ім грашовыя кампэнсацыі. Адзіным месцам, куды грамадзяне Беларусі могуць паскардзіцца на сваю дзяржаву, зьяўляецца Камітэт правоў чалавека ААН. У адрозьненьне ад ЭСПЧ, яго рашэньні носяць толькі рэкамэндацыйны характар. У дадатак, скардзіцца можна толькі на парушэньне грамадзянскіх альбо палітычных правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG