У выніку пажару ў ноч на 1 студзеня загінулі каля 40 чалавек, больш за 115 атрымалі сур'ёзныя апёкі, піша Reuters. На тое, каб назваць канчатковую колькасьць пацярпелых і загінулых, можа спатрэбіцца некалькі дзён, паведамілі мясцовыя ўлады. Сьледчыя працуюць кругласутачна. Вядома, што сярод загінулыхёсьць і швейцарцы, і замежныя турысты.
Выбух адбыўся каля 1:30 ночы па мясцовым часе ў бары, дзе адзначалі надыход Новага года, перадае Reuters. Пасьля выбуху ва ўстанове пачаўся пажар.
Прычына пажару пакуль канчаткова не ўстаноўлена, але сьледчыя катэгарычна выключылі вэрсію нападзеньня.
Відавочцы пажару раней распавялі журналістам, што пажар пачаўся з прычыны ўстаўленага ў бутэльку шампанскага фэервэрка, які паднесьлі заблізка да столі. Агонь, па словах відавочцаў, вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсёй столі.
У бары знаходзіліся ў асноўным маладыя людзі ва ўзросьце 15-20 год. З прычыны хуткага распаўсюджваньня агню яны апынуліся ў пастцы.
Раён вакол бара ачэплены, над населеным пунктам уведзена беспалётная зона. Курорт Кран-Мантана разьмешчаны ў кантоне Вале ў цэнтры Швайцарскіх Альпаў.
Форум