Выбух адбыўся каля 1:30 ночы ў чацьвер у бары Le Constellation, папулярным сярод турыстаў у дарагім гарналыжным курорце ў кантоне Вале на паўднёвым захадзе Швайцарыі. У момант інцыдэнту ўстанову запоўнілі наведнікі, якія сабраліся сустрэць Новы год.
«Адбыўся выбух невядомага паходжаньня», – паведаміў AFP прадстаўнік паліцыі кантону Вале Гаэтан Ляціён. «Ёсьць некалькі параненых і некалькі загінулых», – удакладніў ён раней. Паводле словаў чыноўніка, у будынку на момант здарэньня знаходзілася больш за 100 чалавек.
Паводле паліцыі, сьледзтва не разглядае інцыдэнт як тэрарыстычны акт, пра што было паведамлена тэлеканалу Sky News разам з агучваньнем колькасьці ахвяраў.
Супольнасьць Кран-Мантана месьціцца ў самым сэрцы Швайцарскіх Альпаў — прыкладна за 40 кілямэтраў на поўнач ад Матэргорну, аднаго з самых вядомых альпійскіх пікаў, і за 130 кілямэтраў на поўдзень ад Цюрыху.
Форум