Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навагоднюю ноч Украіна зьбіла 176 расейскіх дронаў


Ілюстрацыйнае фота. Зьбіцьцё Шагеда над Кіевам, лістапад 2025 года
Ілюстрацыйнае фота. Зьбіцьцё Шагеда над Кіевам, лістапад 2025 года

Расейская армія ў ноч на 1 студзеня 2026 году атакавала Ўкраіну 205 ударнымі беспілётнікамі, паведаміла камандаваньне Паветраных сілаў Украіны раніцай у чацьвер.

Паводле зьвестак вайскоўцаў, дроны тыпу Шагеды, «Гербэра» і іншых тыпаў запускаліся з Арла, Бранску, Курску, Прыморску-Ахтарску, Мілерава, а таксама з акупаваных Чаўды ў Крыме і Данецку. Каля 130 з ужытых дронаў — Шагеды.

«Паводле папярэдніх зьвестак, па стане на 08:30 сродкамі супрацьпаветранай абароны было зьбіта або зьнішчана 176 варожых БПЛА на поўначы, поўдні і ўсходзе краіны», — паведаміла камандаваньне.

Паветраныя сілы зафіксавалі паражэньне цэляў 24 ударнымі беспілётнікамі ў 15 месцах.

Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць наўмысныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірнае насельніцтва і разбураючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.

Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць наўмысны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG