Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Кацярыны Ваданосавай памерла


Нэлі Ваданосава. Фота з сацсетак Кацярыны Ваданосавай
Нэлі Ваданосава. Фота з сацсетак Кацярыны Ваданосавай

Аб сьмерці сваёй маці паведаміла ў сацыяльных сетках вядучая Кацярына Ваданосава.

У 74-гадовай Нэлі Ваданосавай 26 сьнежня адбылося кровазьліцьцё ў мозг, пасьля шпіталізацыі была праведзена апэрацыя.

«Маю маму падключылі да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і іншым сыстэмам жыцьцезабеспячэньня. Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзін шлях», — гаварылася ў апісаньні дабрачыннага збору на плятформе BySol ад імя дачкі.

Заяўленая сума 15 тыс. эўра была сабрана за няпоўныя тры дні. На 2 студзеня ахвяравана больш за 16 тыс.

Калі частку або ўсе выдаткі на аказаньне мэддапамогі і арганізацыю пахаваньня атрымаецца пакрыць праз сыстэму мэдыцынскага страхаваньня, нявыкарыстаныя грошы плянуецца перанакіраваць на іншыя зборы, піша Позірк.

39-гадовая Кацярына Ваданосава — беларуская тэлевядучая, блогерка, спявачка, гісторык па адукацыі. Пасьля палітычна матываванага перасьледу змушана пакінула з сям’ёй Беларусь. Цяпер пражывае ў Польшчы. У эміграцыі перанесла анкалягічнае захворваньне.

  • Кацярына — сябра Каардынацыйнай рады («Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»).
  • У 2024 годзе да маці Ваданосавай у Менску прыходзілі сілавікі, пасьля чаго ў той здарыўся інфаркт. Пазьней яна пераехала да дачкі і чакала ў Польшчы атрыманьне міжнароднай абароны.
  • Аднак праз некаторы час Упраўленьне па справах замежнікаў спыніла вытворчасьць і прыняло рашэньне аб перадачы Ваданосавай-старэйшай у Літву ў сувязі з тым, што яна ўяжджала ў краіну па літоўскай візе — у рамках Дублінскага рэглямэнту.
  • Рашэньне было аспрэчана ў судзе. У кастрычніку 2025 года Адміністрацыйны суд Варшавы стаў на бок заяўніцы, улічваючы індывідуальныя абставіны — яе ўзрост, стан здароўя, а таксама тое, што адзіныя блізкія пражываюць у Беластоку.
  • Нэлі Ваданосава змагла застацца ў Польшчы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG