Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд па правах чалавека: Грузія мае выплаціць былому прэм’еру 4000 эўра


Вано Мерабішвілі.
Вано Мерабішвілі.

Вялікая палата Эўрапейскага суду па правах чалавека (ЭСПЧ) 28 лістапада пацьвердзіла рашэньне ў справе былога прэмʼер-міністра Грузіі і экс-кіраўніка МУС Вано Мерабішвілі.

Суд пакінуў у сіле рашэньне ніжэйшай інстанцыі, якая пастанавіла, што цяперашнія грузінскія ўлады парушылі ў дачыненьні да Мерабішвілі 18-ы артыкул Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека.

Адвакат Мерабішвілі Атар Кахідзэ заявіў, што рашэньне ЭСПЧ азначае, што Мерабішвілі афіцыйна зьяўляецца палітычным зьняволеным, і заклікаў улады Грузіі неадкладна яго вызваліць.

Мерабішвілі — адзін з галоўных паплечнікаў экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Восем гадоў ён быў міністрам унутраных спраў і на гэтай пасадзе цалкам рэфармаваў грузінскую паліцыю. У 2012 годзе яго прызначылі прэмʼерам.

У 2013 годзе, пасьля таго як скончыўся другі тэрмін прэзыдэнцтва Саакашвілі, Мерабішвілі арыштавалі разам зь некалькімі іншымі паплечнікамі Саакашвілі. Прэмʼера прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных справах (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, подкуп выбаршчыкаў і растрата дзяржаўных сродкаў), ён атрымаў 6,5 гадоў турмы турмы.

У чэрвені 2016 годзе ЭСПЧ ужо вынес рашэньне па справе Мерабішвілі, пастанавіўшы, што ў дачыненьні да яго быў парушаны 18-ы артыкул Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. Міністэрства юстыцыі Грузіі абскардзіла гэтае рашэньне ў Вялікі палаце ЭСПЧ, але прайграла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG