Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскіх журналістаў зьбілі, сапсавалі тэхніку і аштрафавалі — Вярхоўны суд ня супраць


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава, архіўнае фота

Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргі журналістаў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай на гвалт з боку міліцыянтаў, перадае «Белсат».

Журналісты скардзіліся ў шэраг судовых інстанцыяў на тое, што 18 сакавіка іх жорстка затрымалі ў Кобрыні пасьля асьвятленьня акцыі пратэсту «недармаедаў» — паводле Ляўчука і Харытонавай, іх спынілі на дарозе супрацоўнікі ДАІ, пасьля іх зьбілі 6-8 асобаў (нібыта працаўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі), разьбілі тэхніку (якую затым канфіскавалі). У Кобрынскім РАУС на іх склалі пратаколы за «непадпарадкаваньне міліцыі» і «парушэньне заканадаўства аб СМІ», пазьней аштрафавалі сумарна на 1955 рублёў. Журналісты кажуць, у РАУС ім пагражалі забойствам.

«Гэта быў своеасаблівы экспэрымэнт, каб паказаць, што ў Беларусі няма такіх структур як суды і пракуратура, — кажа Ляўчук. — Мы напісалі скаргі куды толькі было магчыма: на ўсе ўзроўні міліцыі, Сьледчага камітэту, пракуратуры, і ўсюды мы атрымлівалі адпіскі, нашымі скаргамі гулялі, як у гарачую бульбу. Прайшлі ўсе ўзроўні судоў: суд Кобрынскага раёну, Берасьцейскі абласны суд, старшыню Берасьцейскага абласнога суда, Вярхоўны суд. І хоць мы не дабіліся праўды заклікаю беларусаў масава пісаць скаргі, калі вашы правы парушаны, рана ці позна гэта дасьць вынік».

Надалей журналісты зьбіраюцца зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

85 судоў над журналістамі за год

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG