Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, чым атруціўся харвацкі генэрал на пасяджэньні трыбуналу ў Гаазе


Слобадан Праляк выпіў атруту падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале ў Гаазе, 29 лістапада 2017
Слобадан Праляк выпіў атруту падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале ў Гаазе, 29 лістапада 2017

Гэта цыяністы калій — па выніках экспэртызы паведаміла пракуратура Нідэрляндаў.

Такую інфармацыю прыводзіць ВВС.

Генэрал басьнійскіх харватаў Слобадан Праляк выпіў атруту падчас разгляду яго апэляцыі ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі. Пазьней дзяржаўная тэлевізія Харватыі паведаміла, што генэрал памёр.

Гааскі суд разглядаў апэляцыю Праляка і яшчэ пяці басьнійскіх харватаў на прысуд, вынесены ім у 2013 годзе. Праляка тады прызналі вінаватымі ў ваенных злачынствах супраць басьнійскіх мусульман і прысудзілі да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Пачуўшы, што прысуд застаецца ў сіле, Праляк сказаў судзьдзі: «Я прыняў атруту».

Пасьля гэтага ён устаў і паднёс руку да рота, адкінуўшы галаву назад. Выглядала гэта так, быццам генэрал выпіў зь невялікага келіха нейкую вадкасьць. Яго адвакат таксама сказаў, што гэта была атрута. Судзьдзя неадкладна абвясьціў, што пасяджэньне прыпынена.

Суд разглядаў апэляцыйную скаргу Праляка і пяці ягоных паплечнікаў, пададзеную ў 2013 годзе. Шасьцёх басьнійскій харватаў абвінавачваюць у стварэньні канцэнтрацыйных лягераў для мусульман.

Як генэралу ўдалося атрымаць атруту, дагэтуль не ўсталявана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG