Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа «Белага легіёну» спыненая, — Сьледчы камітэт


Ілюстрацыйнае фота

Cправа «Белага легіёну» спыненая. Пра гэта 30 лістапада старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў журналістам у Магілёве.

Абноўлена: Сьледчы камітэт расказаў, чаму спынілі «справу патрыётаў»

«Папярэдняе расьсьледаваньне па гэтай справе завершанае, — перадае заяву Наскевіча сайт СК. — 27 лістапада прынятае рашэньне аб спыненьні крымінальнага перасьледу ўсіх фігурантаў справы так званага „Белага легіёну“. Мы лічым, што гэтым пастаўленая кропка. Матэрыялы накіраваныя пракурору для вывучэньня і ацэнкі законнасьці прынятага рашэньня. Фігуранты пачалі азнаямленьне з пастановай аб спыненьні крымінальнай справы і яе матэрыяламі».

«Вельмі нечаканая навіна». Лазоўскі, Дундукоў і Комлік-Ямацін камэнтуюць закрыцьцё «Справы патрыётаў»

Раней ведамства абяцала, што рашэньне будзе прынятае да канца восені. «Апошні дзень» быў якраз 30 лістапада.

Як зьявілася справа «Белага легіёну»

Затрыманьні ў справе пачаліся пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка 2017 году, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэнаваліся ў лягерах са зброяй». У той жа дзень Лукашэнка заявіў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «ўзарваў апазыцыйную кляаку», і што хацеў бы, каб беларускія навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі. За дзень да таго дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць нібы не зьвязаныя адна з адной «страшылкі», якім тут жа знаходзіліся абвяржэньні.

Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу), пазьней зьявілася абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня і ўдзеле ў ім» (артыкул 287 КК).

У красавіку на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм «Белы легіён чорных душ» пра «справу патрыётаў», у якім распавядалася пра нібыта пагрозы замаху на спакой у Беларусі з боку «экстрэмістаў»: з тэрыторыі Польшчы, Украіны і Расеі, пра знойдзеную ў фігурантаў справы зброю, пра плянаваньне тэрактаў у Маскве.

Па дзяржаўнай тэлевізіі і ў дзяржаўнай прэсе ня раз паказвалі «канфіскаваную зброю баевікоў», але ў ліку паказанай зброі была і легальная паляўнічая, і бяскрыўдная страйкбольная. Ад тэрарыстаў Беларусь нібыта «ўратавала» нейкая жанчына зь Нямеччыны, названая «фраў А.»: нібыта яна паведаміла Лукашэнку пра падрыхтоўку масавых беспарадкаў у Менску.

Справа «Белага легіёну» — ад затрыманьняў да вызваленьняў

Паступова фігурантаў справы выпусьцілі на волю пад падпіску аб нявыезьдзе, а у чэрвені справа была перададзеная ў Сьледчы камітэт Беларусі. Летам справа фактычна развалілася. Ня так даўно старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч заявіў, што «да канца восені ў гэтай справе будзе пастаўлена кропка».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG