Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня» — новае абвінавачаньне ў справе «Белага легіёну». Абнаўляецца

абноўлена

Сябры «Белага легіёну» здаюць іспыт на атрыманне «сталёвага бярэта». Ілюстрацыйнае фота, сярэдзіна 1990-х
Сябры «Белага легіёну» здаюць іспыт на атрыманне «сталёвага бярэта». Ілюстрацыйнае фота, сярэдзіна 1990-х

Паводле афіцыйнай газэты «Советская Белоруссия», у справе «Белага легіёну» 20 людзям выстаўленае абвінавачаньне ў «стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня і ўдзелу ў ім» (арт. 287 КК).

У ранейшай справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК) праходзяць, паводле выданьня, 35 чалавек, зь якіх 17 арыштаваныя і ім выстаўленае абвінавачаньне. Свабодзе вядома пра 21 зьняволенага.

Новы крымінальны артыкул дае магчымасьць больш жорсткага пакараньня: паводле артыкулу 287 пакараць можна абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў, а ранейшы артыкул 293-3 прадугледжваў максымум 3 гады пазбаўленьня волі.

«Советская Белоруссия» публікуе фота страйкбольнай зброі і патронаў-«хлапушак» пад выглядам баявой. На выяве: зьлева — артыкул на сайце sb.by, справа — страйкбольны пісталет Gletcher CLT 1911 на сайце вытворцы
«Советская Белоруссия» публікуе фота страйкбольнай зброі і патронаў-«хлапушак» пад выглядам баявой. На выяве: зьлева — артыкул на сайце sb.by, справа — страйкбольны пісталет Gletcher CLT 1911 на сайце вытворцы

Скрыншот у высокім разрозьненьні

Затрыманьні ў справе «Белага легіёну» пачаліся 21 сакавіка пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра ўжо нібыта тры дзясяткі затрыманых за «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі. У ліку затрыманых ня толькі былыя сябры «Белага легіёну» (арганізацыя каля 10 гадоў неактыўная), але і сябры афіцыйна зарэгістраванага спартова-патрыятычнага клюбу «Партыёт» і моладзевай арганізацыі «Малады фронт».

Прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова сказала Свабодзе, што ня мае ніякай інфармацыі пра новыя абвінавачаньні ў справе аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Пры гэтым яна дадала, што журналісты, хутчэй за ўсё, зьвяртаюцца па камэнтары «не на той адрас».

Зьвязацца з прэсавай службай КДБ Беларусі Свабодзе не ўдалося, але інфармагенцыі БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітры Пабяржын паведаміў: «Усё адпавядае рэчаіснасьці».

«На нас Караткевіч паўплываў»  — Сяргей Чыслаў пра гісторыю «Белага легіёну»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:54 0:00

Сяброўка аднаго з арыштаваных ў справе «Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага Ніна Шыдлоўская распавяла Свабодзе:

«Учора я размаўляла зь некаторымі з адвакатаў затрыманых у справе „Белага легіёну“, і ўсе яны казалі пра выстаўленьне іхным падабаронным абвінавачаньня толькі паводле аднаго артыкулу Крымінальнага кодэксу — 293-ы, ч.3, гэта „падрыхтоўка масавых беспарадкаў“. Пра 287-ы артыкул гаворкі не было. Можа, там за ноч і раніцу нешта зьмянілася, але адвакатаў да падабаронных за гэты час не выклікалі, а бязь іх выстаўляць абвінавачаньне ня мелі права», — сказала Ніна Шыдлоўская.

«Мяняюць абвінавачаньне, каб уратаваць фальшыўку», — Статкевіч пра новую справу супраць «Белага легіёну»

Былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Мікалай Статкевіч мяркуе, што сьледчыя КДБ ціснуць на фігурантаў справу «Белага легіёну», каб прызналіся ў стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, бо справа аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў рассыпалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG