Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра Лазоўскага ў сюжэце БТ гаварыў «падстаўны чалавек», — Шыдлоўская


Чалавек, які ў сюжэце БТ распавядае пра нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў
Чалавек, які ў сюжэце БТ распавядае пра нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў

Ніна Шыдлоўская, былая жонка затрыманага экс-актывіста «Белага легіёну» Міраслава Лазоўскага, заявіла пра чалавека, які ў сюжэце БТ распавядае пра нібыта падрыхтоўку да масавых беспарадкаў:

«Стоадсоткава падстаўны, ніколі яго ня бачыла ні ў асяродку Лазоўскага, ні блізка да яго».

Паводле зьвестак Ніны Шыдлоўскай, 23 сакавіка Міраслава Лазоўскага ў ізалятары КДБ наведаў адвакат; вязень расказаў, якія яму патрэбны рэчы і харчы.

«На дрэннае абыходжаньне ў ізалятары ня скардзіўся. Пра сюжэты на БТ сказаў, што няпраўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG