Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ стварыла фільм пад назвай «Белы легіён чорных душ». Свабода аналізуе пасланьні, якія афіцыйная прапаганда шле грамадзтву.

Маркеры

Маркеры, якімі ўлада пазначыла у сваім прапагандысцкім фільме «Справу «Белага Легіёну»: тэрарызм, экстрэмізм, ісламская дзяржава, фашызм, расавая перавага, нацыянальная сымболіка, нацысцкая свастыка (плюс набор асацыяцый з Трэцім Райхам, у тым ліку калябаранты з Гітлерам пад беларускай нацыянальнай сымболікай).

Пагрозы

Уяўныя пагрозы замаху на спакой у Беларусі з боку «экстрэмістаў»: з тэрыторыі Польшчы, Украіны і Расеі. Акцэнт пагроз на Ўкраіне.

Зброя

Мноства зброі ў кадрах. Рознай зброі, чыё паходжаньне і кваліфікацыя не пацьвярджаюцца дакумэнтальна. Адрозьніць муляж ці гульнявую зброю ад сапраўднай глядач ня ў стане.

Прыдумкі

Апроч нявызначанай зброі ў фільме багата прыдумак, якія не пацьвярджаюцца рознымі крыніцамі. Толькі намёкамі на меркаваньне КДБ. Галоўная прыдумка ў тым, што, нібыта, «Белы Легіён» разглядаў магчымасьць тэрактаў у Маскве «каб не дапусьціць саюзу Беларусі і Расеі». Наагул большасьць фактуры мае 15-20 гадовую даўніну.

Статкевіч

Вобраз Мікалая Статкевіча дэманізуецца праз намёкі на яго спрычаснасьць да стварэньня «Белага легіёну», які «тэрарызм, экстрымізм, ісламская дзяржава...» (глядзі разьдзел «Маркеры»).

Незалежныя СМІ

Радыё Свабода, «Белсат», Tut.by і «Наша Ніва» падаюцца інфармацыйнымі памагатымі «экстрэмістаў». Названыя СМІ, нібыта, зацягвалі людзей у пастку, у якой мусіў адбыцца тэракт.

Галоўны прапагандысцкі пасыл

Паводле вэрсіі БТ, затрымаўшы людзей на Дні Волі 25 сакавіка 2017, «органы» выратавалі іх ад немінучага калецтва ці сьмерці падчас тэрактаў.

Ніякіх доказаў праўдзівасьці інфармацыі БТ гледачам не прадэманстравала.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG