Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі затрымалі дзясяткі баевікоў са зброяй


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка сёньня ў час размовы ў Магілёве з супрацоўнікамі кампаніі «Кронаспан» заявіў пра арышт дзясяткаў узброеных людзей, якія нібыта рыхтавалі правакацыі.

Як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, «адказваючы на пытаньне аднаго з работнікаў аб прычынах актывізацыі ў апошні час так званай пятай калёны і розных апазыцыйных структур», Лукашэнка сказаў:

«Як паказала рэчаіснасьць, яны ня спалі (асобныя), яны паціху рыхтаваліся на выпадак, выбіралі момант... Яны ня толькі ня спалі. Мы ўжо некалькі дзясяткаў затрымалі (ня тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэнаваліся ў лягерах з зброяй. Дарэчы, адзін з лягераў быў у раёне Бабруйску і Асіповічаў. Астатнія лягеры — ва Ўкраіне, па-мойму, у Літве ці ў Польшчы (ня буду сьцьвярджаць, але недзе там), — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — Грошы ішлі праз Польшчу і Літву да нас. Мы літаральна ў гэтыя гадзіны затрымалі пару дзясяткаў баевікоў, якія рыхтавалі правакацыю з зброяй».

4 страшылкі і 3 апраўданьні: прарыў мяжы, зброя, выбухоўка, «радыеактыўны самалёт»

Лукашэнка заявіў, што пасьля грамадзкасьці будзе прадстаўлена больш шырокая інфармацыя пра гэты факт.

Ён таксама распавёў пра тое, як праваахоўнікам удалося даведацца пра існаваньне падобных плянаў.

«Дзякуй, што ёсьць беларусы і беларускі сапраўдныя, якія, быўшы за мяжой, у Эўразьвязе, папярэдзілі нас. Жанчына прыйшла ў амбасаду і папярэдзіла, афіцыйна напісала ліст: рыхтуецца правакацыя. І мы пачалі разьбірацца. І сапраўды выйшлі на вельмі цікавыя рэчы», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Свабодзе пакуль не ўдаецца ўдакладніць агучаную Аляксандрам Лукашэнкам інфармацыю ў КДБ і МУС Беларусі — прэсавыя сакратары гэтых структураў не здымаюць слухаўкі. У Сьледчым камітэце абяцалі ўдакладніць інфармацыю пазьней.

Чытайце таксама:

Я ўзарваў апазыцыйную кляаку. Топ-9 выказваньняў Лукашэнкі пра «пятую калёну»

Лукашэнка: «Дэкрэт № 3 я не адмяняў і нават не прыпыняў»

Лукашэнка: «Хацеў бы, каб нашы навукоўцы вынайшлі новую крыніцу энэргіі». А «Зялёныя» знайшлі, і не адну

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG