У 2016 годзе хакеры, зьвязаныя з расейскім урадам, правялі беспрэцэдэнтную, скаардынаваную кібэркампанію супраць дзяржаўнай выбарчай інфраструктуры ЗША. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэту па выведцы Сэнату ЗША, распаўсюджанай 8 траўня.
Ізраіль прывёў войскі ў стан павышанай гатоўнасьці на поўначы краіны, у раёне Галянскіх вышынь, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка вайскоўцаў.
Нямецкі канцэрн Adidas выпусьціў калекцыю спартовага адзеньня, прысьвечаную СССР. Міністэрства замежных спраў Літвы назвала гэта «імпэрыялістычнай настальгіяй», а ва Ўкраіне кампанію папярэдзілі пра адказнасьць за продаж спартовага адзеньня з выявай герба СССР.
Тацяну Карнілаву спрабавалі рэанімаваць, але беспасьпяхова. Сярод вэрсіяў здарэньня разглядаецца самагубства, на заводзе працуюць сьледчыя.
На помніку зроблены надпіс на чэскай мове «Той, які ні разу ня стрэліў» ( «Ten, ktery nikdy nevystřelil»).
У Прыморскім краі Расеі аштрафавалі астроляга Аляксандра Рэмпеля за публікацыю прагнозу ў перадвыбарчы пэрыяд. У тэксьце ён напісаў, што у 2018 годзе Ўладзімір Пуцін стане прэзыдэнтам Расеі.
«Новы атаман быў генэрал-лейтэнантам ФСБ у запасе».
Паводле папярэдняй вэрсіі Мінабароны Расеі, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасьць. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.
Байкеры расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі», якія сёлета чарговы раз зладзілі мотапрабег «Дзень Перамогі — на Бэрлін», былі заблякаваныя пад Прагай групай актывістаў, а мерапрыемства здолелі правесьці толькі пад значнай аховай чэскай паліцыі.
У будынку менскай рэстарацыі «Лідо» на вуліцы Кульман 6 траўня абрынулася плятформа для пад’ёму людзей з інваліднасьцю.
У Лібане праіранская шыіцкая групоўка «Хэзбала» і яе палітычныя саюзьнікі атрымліваюць больш за палову месцаў у парлямэнце Лібана. Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі падліку галасоў на першых з 2009 года парлямэнцкіх выбарах.
У Лёндане трох чалавек шпіталізавалі пасьля таго, як іх аблілі невядомым «шкодным рэчывам».
У Маскве так званыя казакі, што нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаваньне маскоўскага ўраду на навучаньне дзеяньням па разгоне мітынгаў.
Вінаватыя ў няшчасным выпадку, у выніку якога загінуў шараговец Дзьмітры Ўдод, выяўленыя і будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Пра гэта паведаміў 6 траўня старшыня сьледчага камітэту Іван Наскевіч, адказваючы на пытаньні журналістаў у Берасьці.
У мячэці ў горадзе Хост адбывалася рэгістрацыя выбаршчыкаў.
6 траўня блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін зьбіралі подпісы ў цэнтры Берасьця каля гарадзкога кірмашу.
У 2016 годзе Ўкраіна забараніла Тамашу Мацейчуку ўезд на 5 гадоў.
«Не заводу АКБ» — такой расьцяжкай невядомыя ў чорным адзеньні і масках перакрылі некалькі палос руху на трасе М1. Відэа акцыі зьявілася на youtube-канале незарэгістраванага руху «Рэвалюцыйнае дзеяньне», які, меркавана, адмініструюць анархісцкія суполкі.
Дырэктарка ерэванскай школы № 11 Рузана Азізьян звольнілася пасьля пратэстаў вучняў, якія патрабавалі яе адстаўкі.
4 траўня стала вядома, што прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладаецца на 2019 год. Самая гучная літаратурная ўзнагарода сьвету стала ахвярай скандалу, які ўжо паўгода скаланае швэдзкае грамадзтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя дамовілася пра дату і месца правядзеньня сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.
На пасяджэньні гарадзкой рады гораду Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны ў пятніцу, 4 траўня, адбылася страляніна.
ЗША прыпынілі фінансаваньне сірыйскай няўрадавай арганізацыі «Белыя каскі». Пра гэта тэлеканалу CBS паведамілі яе прадстаўнікі.
Прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адклалі на 2019 год.
Ён ня стаў разважаць, ці магло рэчыва трапіць з Чэхіі ў Брытанію. Але прадстаўніца МЗС Расеі ўжо заявіла, што словы Зэмана нібыта пацьвярджаюць вэрсію аб тым, што Скрыпаля атруцілі не расейскім рэчывам.
У назіральніцы незаконна гвалтоўна зьнялі адбіткі пальцаў і склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі. Мастыкіну таксама сфатаграфавалі, паваліўшы на падлогу і трымаючы за валасы.
Снарады часоў Другой сусьветнай вайны знайшлі ў Менску падчас будаўнічых работ па вуліцы Вірскай, 44. Пра гэта са спасылкай на вечаровы эфір 3 траўня тэлеканалу «Беларусь 1» паведамляе агенцтва БелаПАН.
Апэратар Сяргей Глушцоў 25 сакавіка здымаў відэа для «Белсату». Празь месяц пасьля зьнікненьня свайго дрона ён атрымаў з Цэнтральнага РУУС ліст з тлумачэньнямі.
Сырыйскія карыстальнікі сацыяльных сетак здолелі зафіксаваць падзеньне ў мора расейскага самалёта-зьнішчальнік Су-30СМ. Абодва пілёты загінулі.
Сьледчы камітэт паведаміў пра акалічнасьці падзеньня будаўнічай люлькі з рабочымі, якое адбылося на тэрыторыі салігорскага «Беларуськалія».
Удзень 3 траўня менчукі ў сацыяльных сетках пісалі пра выбухі ў цэнтры Менску.
Леварадыкальныя арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць Краіны Баскаў ад Гішпаніі і Францыі, абвясьціла аб самароспуску і спыненьні палітычнай дзейнасьці.
Самалёт узьлятаў з аэрадрому Хмэймім над Міжземным морам, але зь нейкай прычыны ўпаў. Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай магла стаць птушка, якая трапіла ў рухавік.
Паводле сьведкаў, самалёт выдаваў «дзіўны гучны шум» перад тым, як упасьці на шашу. Сьведкі называюць пілёта героем — самалёт мог упасьці на склад небясьпечных рэчываў, але праляцеў далей.
Паводле Вакульчыка, шпіён затрыманы на месцы злачынства, ужо прызнаў віну. На карысьць якой дзяржавы працаваў шпіён, не ўдакладняецца.
У акваторыю Чорнага мора ўвайшлі ваенныя караблі NATO, у іх ліку брытанскі ракетны эсьмінец, фрэгаты Гішпаніі, Турцыі, Нямеччыны, Грэцыі, Румыніі і Балгарыі.
Швэдзкая акадэмія, якая штогод прысуджае Нобэлеўскія прэміі па літаратуры, зьбіраецца 3 траўня на пасяджэньне, каб вырашыць лёс прэміі ў 2018 годзe.
Жыхары вёскі Касута Вілейскага раёну заўважылі, што на радзіме Піліпа Орліка дэмантаваны стэнд, прысьвечаны аўтару першай украінскай канстытуцыі, а таксама мясцоваму дзеячу антысавецкага руху Расьціславу Лапіцкаму.
У Парыжы 1 траўня прайшлі масавыя дэманстрацыі радыкалаў, усьлед за якімі пачаліся беспарадкі. Па дадзеных паліцыі, былі затрыманыя 276 чалавек, зь іх, па дадзеных міністра ўнутраных справаў, 209 чалавек былі заключаныя пад варту ў паліцэйскіх участках.
Як паведаміў Свабодзе Мікола Статкевіч, у другой палове дня ён наведаў Цэнтральны РУУС Менска, куды пасьля затрыманьня даставілі ягоных паплечнікаў.
Некалькі прадстаўнікоў анархісцкага руху Беларусі паспрабавалі далучыцца да санкцыянавай уладамі акцыі з нагоды 1 траўня ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Але арганізатары адмовіліся прадставіць ім слова.
На першатравенскіх акцыях у Менску затрыманыя пяцёра паплечнікаў Міколы Статкевіча. Яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі і пагражаюць абвясьціць галадоўку, калі іх прысудзяць да арышту.
Удзельнікі «каравана мігрантаў» з Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора пачалі пераходзіць амэрыканскую мяжу і прасіць прытулак.
Мі-8 Беларускага МНС заступіў на дзяжурства для аказаньня дапамогі ў тушэньні лясных пажараў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафа Наем быў учора моцна зьбіты ў цэнтры Кіеву. Ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму зрабілі апэрацыю.
У Сан-Паўлу ў Бразыліі ў выніку магутнага пажару абрынуўся высотны будынак Paisandu Plaza Towerblock. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра шматлікія сьмяротныя ахвяры.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што можа сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам у вёсцы Пханмуджом на мяжы Паўднёвай і Паўночнай Карэі.
На працягу дзьвюх гадзін у двух мікрараёнах горада не было электрычнасьці і водазабесьпячэньня.
Загрузіць яшчэ