Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падзеньні люлькі з рабочымі «Беларуськалія» абвінавацілі чатырох чалавек


«Беларуськалій» у Салігорску, архіўнае фота
«Беларуськалій» у Салігорску, архіўнае фота

Сьледчы камітэт паведаміў пра акалічнасьці падзеньня будаўнічай люлькі з рабочымі, якое здарылася на тэрыторыі салігорскага «Беларуськалія».

Што трэба ведаць?

  • 26 кастрычніка 2016 году на тэрыторыі «Беларуськалія» ў Салігорску абарваўся трос у будаўнічай люльцы, якая падымалася на дах.
  • Шэсьць чалавек упалі з вышыні. Ад траўмаў пацярпелі чацьвёра рабочых, адзін зь іх загінуў.

Падчас выкананьня дахавых працаў на вышыні каля 10 мэтраў цесьляры знаходзіліся ў люльцы не для перамяшчэньня людзей, а для перамяшчэньня грузаў, заявілі ў Сьледчым камітэце. Іх працоўнае месца не было забясьпечана страховачнымі канатамі і «неабходным камплектам абсталяваньня».

Кіраўніцтва дапусьціла рабочых да працы без інструктажу і абсталяваньня

Па факце здарэньня ў 2016 годзе была заведзеная справа паводле ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Парушэньне правілаў бясьпекі горных і будаўнічых працаў». Цяпер яе накіравалі ў пракуратуру.

Сьледчы камітэт назваў чатырох абвінавачаных:

  • намесьнік дырэктара па вытворчасьці;
  • кіраўнік участку будаўніча-мантажных працаў;
  • два майстры будаўнічай арганізацыі.

Паводле Сьледчага камітэту, абвінавачаныя:

  • не арганізавалі бясьпечнага правядзеньня будаўнічых працаў;
  • дапусьцілі рабочых да выкананьня працаў безь неабходнага інструктажу і абсталяваньня.

Паводле другой часткі крымінальнага артыкула 303 абвінавачаным пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі ці ад двух да пяці гадоў турмы. Яны пад падпіскай аб нявыезьдзе.

У Беларусі будуць па-новаму расьсьледаваць няшчасныя выпадкі на працы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG