Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На заводзе ў Краснасельскім рабочых засыпала цэмэнтам. Адзін загінуў


Увечары 21 сакавіка на заводзе будаўнічых матэрыялаў у пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёну падчас ачысткі сіласнай вежы на рабочых зваліўся пласт цэмэнту, паведамляе Сьледчы камітэт.

Рабочы 1985 году нараджэньня загінуў, задыхнуўшыся цэмэнтам.

Яго напарнік-аднагодак трапіў з траўмамі ў шпіталь, пра цяжкасьць ягонага стану пакуль не паведамляецца.

Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Парушэньне правілаў аховы працы». Максымальнае пакараньне па ім — 5 гадоў зьняволеньня.

Лідэр прафсаюзу гарнякоў пра завал на «Беларуськаліі»: «Трэцяя трагедыя на тым самым месцы»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG