Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Беларуськаліі» загінуў чалавек


Ілюстрацыйнае фота.

Раніцай 26 кастрычніка Сьледчы камітэт атрымаў паведамленьне пра здарэньне на будаўнічых работах на тэрыторыі прадпрыемства «Беларуськалій» у Салігорску. Паводле папярэдняй інфармацыі сьледчай групы, абарваўся трос у будаўнічай люльцы, якая падымалася на дах. У выніку шасьцёра чалавек упалі з вышыні. Ад атрыманых траўмаў адзін работнік загінуў, трое пацярпелых былі шпіталізаваныя.

Салігорскі аддзел Сьледчага камітэту пачаў крымінальную справу па факце парушэньня правілаў бясьпекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасьці сьмерць чалавека (ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG