Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Менску ў Кіеў прыляцелі расейцы з георгіеўскімі стужкамі. Іх разьвярнулі назад


Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.

Паводле яго слоў, грамадзяне Расеі, маладыя мужчына і жанчына, прыбылі ва Ўкраіну зь Менску. Яны былі моцна незадаволеныя тым, што іх хацелі прымусіць прыбраць забароненую сымболіку.

«Абодва прыбылі ў асабістых мэтах, мелі дастаткова сродкаў для знаходжаньня ва Ўкраіне і зваротныя квіткі. Але на багажы турыстаў былі прымацаваныя георгіеўскія стужкі, якія забароненыя ва Ўкраіне. Па просьбе памежнікаў зьняць гэтую сымболіку грамадзяне РФ адрэагавалі нэгатыўна. У сувязі з гэтым памежнікі адмовілі дадзеным асобам у перасячэньні мяжы і зваротным рэйсам яны вярнуліся ў Менск». — напісаў Слабадзян.

Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне георгіеўскіх стужачак. З 15 ліпеня мінулага года забарона ўступіла ў сілу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG