Пракуратура просіць пакараць былога супрацоўніка Маскоўскага РАУС Берасьця, які абвінавачваецца ў перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, шасьцю гадамі пазбаўленьня волі.
Судовая калегія Вярхоўнага суду Беларусі зьмяніла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да грамадзяніна Японіі Даічы Ёшыды з прычыны «празьмернай строгасьці прызначанага пакараньня».
14 мая ў Ерусаліме была афіцыйна адкрытая амбасада ЗША (раней яна знаходзілася ў Тэль-Авіве). Адразу ж, як стала вядома аб пераносе дыпляматычнага прадстаўніцтва, на палестынскіх тэрыторыях і асабліва ў сэктары Газа пачаліся пратэсты супраць гэтага рашэньня, якія перарасьлі ў беспарадкі на мяжы з Ізраілем.
Служба бясьпекі Ўкраіны з раніцы праводзіць ператрусы ў інфармацыйным агенцтве «РИА-Новости-Украина», якое было створанае ў 2000-х гадах як прадстаўніцтва аднайменнага расейсага агенцтва і пазьней увайшло ў мэдыя-групу «Россия сегодня».
Міністарка абарона Чэхіі Карла Шлэхтава адхіліла ад пасады Богуслава Шафаржа, кіраўніка вайсковага дасьледчага цэнтру, у якім тэставалі рэчыва А-230 з лініі «Навічок».
Акцыі пратэсту адбываюцца на фоне пераносу амбасады ЗША ў Ерусалім, які палестынцы лічаць сваім, у гадавіну выхаду соцень тысяч палестынцаў зь цяперашняй тэрыторыі Ізраілю ў час вайны 1948 году (палестынцы называюць гэта «Накба» — «катастрофа»).
Прынамсі 52 палестынскія ўдзельнікі пратэстаў загінулі і амаль дзьве з паловай тысячы зьвярнуліся па мэдычную дапамогу ў выніку сутыкненьняў з ізраільскай арміяй на мяжы сэктару Газа.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу назваў самаабаронай супраць групоўкі Хамас дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў на мяжы з Сэктарам Газы, дзе сёньня былі забітыя палестынцы.
Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу аб здарэньні на заводзе будаўнічых матэрыялаў у Гатаве.
Сацыяльная сетка Facebook прыпыніла працу прыблізна 200 аплікацый у сувязі з доступам да асабістых дадзеных карыстальнікаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на сайце Facebook.
28 палестынцаў забітыя ізраільскімі вайскоўцамі на мяжы сэктару Газа і Ізраілю падчас акцыі супраць адкрыцьця амбасады ЗША ў Ерусаліме.
Кіраўнік МУС Грузіі Георгій Гахара выйшаў да мітынгоўцаў у цэнтры Тбілісі і папрасіў прабачэньня за спэцапэрацыю ў начных клюбах.
У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць украінскага кіроўцы мікрааўтобуса, які 13 траўня трапіў у ДТЗ каля беларускага Камянца, перавозячы дзяцей у мікрааўтобусе. У выніку аварыі адно дзіця загінула, яшчэ 6 параненыя, зь іх двое — у цяжкім стане.
30 тысяч відэаролікаў з удзелам мультпэрсанажа зьніклі з відэагостынгу Douyin без тлумачэньняў, іх не знайсьці нават пошукам па ключавых словах.
Пакістан патрабаваў пазбавіць Хола дыпляматычнай недатыкальнасьці, але Вашынгтон адмовіў.
На ўсходзе Аўганістану адбыўся скаардынаваны напад баевікоў са зброяй і сьмяротнікаў з выбухоўкай на будынак падатковых органаў правінцыі Нангархар ў цэнтры яе сталіцы, гораду Джалалабад.
Дзіцячая футбольная каманда з Украіны трапіла ў аварыю ў Камянецкім раёне.
Нападнік, які забіў чалавека ў цэнтры Парыжу ўвечары 12 траўня, нарадзіўся ў 1997 годзе ў Чачні, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ў судзе.
У маскоўскім абласным упраўленьні МУС пацьвердзілі факт абстрэлу сьмецьцявоза ў Валакаламскім раёне Падмаскоўя.
Сястра загіблага гамельчука, які ўпаў з даху кароўніка пры аўрале да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, абскардзіла ў судзе заключэньне аб вінаватасьці брата.
У сталіцы Грузіі Тбілісі пасьля паліцэйскага рэйду ў начных клюбах у ноч на 12 траўня прайшла масавая акцыя пратэсту, якая перарасла ў сутычкі з паліцыяй.
Амэрыканская паліцыя затрымала 14-гадовага школьніка, які страляў у школе і трампіў у руку аднаклясьніка.
Амэрыканская паліцыя атрымала некалькі паведамленьняў пра ўзброенага чалавека у школе гораду Палмдэйл у штаце Каліфорнія.
У Іраку арыштаваныя пяцёра сябраў кіраўніцтва джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дэмакраты з Камітэта па выведцы Палаты прадстаўнікоў апублікавалі больш за 3500 рэклямных пастоў, апублікаваных або распаўсюджаных у Facebook расейскай кампаніяй «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў».
10 траўня дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для Ўладзіслава Казакевіча, якога судзяць за замах на супрацоўнікаў калёніі, пакараньне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Першыя 5 гадоў ён павінен правесьці ў турме. Гэта TUT.BY пацьвердзілі адвакаты абвінавачанага.
Гэтае вуха «будзе мець новыя артэрыі, новыя вены і нават новыя нэрвы, таму яна будзе здольная адчуваць яго».
Наведнікі мітынгу жорстка адрэагавалі на аўтапрабег і паліцыі давялося ахоўваць машыны.
Гісторыя разьвіцьця іранскай ядзернай праграмы.
Кіраўнікі Беларускага грамадзка-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і ягоны намесьнік Васіль Сегень адзначылі Дзень Перамогі ў Беластоку з «георгіеўскімі» стужкамі. Беларускія дыпляматы адмовіліся іх начапіць.
Сёньня ў Ерэване каля будынку муніцыпалітэта праходзіць акцыя пратэсту з патрабаваньнем аб адстаўцы мэра горада, чальца Рэспубліканскай партыі Армэніі Тарона Маркарана.
У Маскве адбыўся напад на будынак латвійскай амбасады. Затрыманыя два чалавекі. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч у твітэры.
У 2016 годзе хакеры, зьвязаныя з расейскім урадам, правялі беспрэцэдэнтную, скаардынаваную кібэркампанію супраць дзяржаўнай выбарчай інфраструктуры ЗША. Пра гэта гаворыцца ў заяве Камітэту па выведцы Сэнату ЗША, распаўсюджанай 8 траўня.
Ізраіль прывёў войскі ў стан павышанай гатоўнасьці на поўначы краіны, у раёне Галянскіх вышынь, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка вайскоўцаў.
Нямецкі канцэрн Adidas выпусьціў калекцыю спартовага адзеньня, прысьвечаную СССР. Міністэрства замежных спраў Літвы назвала гэта «імпэрыялістычнай настальгіяй», а ва Ўкраіне кампанію папярэдзілі пра адказнасьць за продаж спартовага адзеньня з выявай герба СССР.
Тацяну Карнілаву спрабавалі рэанімаваць, але беспасьпяхова. Сярод вэрсіяў здарэньня разглядаецца самагубства, на заводзе працуюць сьледчыя.
На помніку зроблены надпіс на чэскай мове «Той, які ні разу ня стрэліў» ( «Ten, ktery nikdy nevystřelil»).
У Прыморскім краі Расеі аштрафавалі астроляга Аляксандра Рэмпеля за публікацыю прагнозу ў перадвыбарчы пэрыяд. У тэксьце ён напісаў, што у 2018 годзе Ўладзімір Пуцін стане прэзыдэнтам Расеі.
«Новы атаман быў генэрал-лейтэнантам ФСБ у запасе».
Паводле папярэдняй вэрсіі Мінабароны Расеі, прычынай аварыі магла стаць тэхнічная няспраўнасьць. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.
Байкеры расейскага мотаклюбу «Начныя ваўкі», якія сёлета чарговы раз зладзілі мотапрабег «Дзень Перамогі — на Бэрлін», былі заблякаваныя пад Прагай групай актывістаў, а мерапрыемства здолелі правесьці толькі пад значнай аховай чэскай паліцыі.
У будынку менскай рэстарацыі «Лідо» на вуліцы Кульман 6 траўня абрынулася плятформа для пад’ёму людзей з інваліднасьцю.
У Лібане праіранская шыіцкая групоўка «Хэзбала» і яе палітычныя саюзьнікі атрымліваюць больш за палову месцаў у парлямэнце Лібана. Пра гэта сьведчаць папярэднія вынікі падліку галасоў на першых з 2009 года парлямэнцкіх выбарах.
У Лёндане трох чалавек шпіталізавалі пасьля таго, як іх аблілі невядомым «шкодным рэчывам».
У Маскве так званыя казакі, што нападалі на ўдзельнікаў пратэстных акцыяў Аляксея Навальнага ў Маскве 5 траўня, атрымлівалі фінансаваньне маскоўскага ўраду на навучаньне дзеяньням па разгоне мітынгаў.
Вінаватыя ў няшчасным выпадку, у выніку якога загінуў шараговец Дзьмітры Ўдод, выяўленыя і будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Пра гэта паведаміў 6 траўня старшыня сьледчага камітэту Іван Наскевіч, адказваючы на пытаньні журналістаў у Берасьці.
У мячэці ў горадзе Хост адбывалася рэгістрацыя выбаршчыкаў.
6 траўня блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін зьбіралі подпісы ў цэнтры Берасьця каля гарадзкога кірмашу.
У 2016 годзе Ўкраіна забараніла Тамашу Мацейчуку ўезд на 5 гадоў.
Загрузіць яшчэ