Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: нападнік на людзей у цэнтры Парыжа нарадзіўся ў Чачні

Нападнік, які забіў чалавека ў цэнтры Парыжу ўвечары 12 траўня, нарадзіўся ў 1997 годзе ў Чачні, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на крыніцу ў судзе.

Нападнік крыкнуў: «Алах Акбар!» (Бог Вялікі!) падчас нападу з нажом. Ён забіў аднаго чалавека і параніў чатырох, перш чым яго застрэліла паліцыя.

Паводле крыніцы, француская паліцыя дапытвае бацькоў падазраванага.

Крыніца не паведамляе, якая нацыянальнасьць у нападніка. Тэлеканал BFM TV паведаміў, што ён – расеец.

«Сярод пацярпелых грамадзян Беларусі няма»

Грамадзяне Беларусі не пацярпелі падчас нападу мужчыны з нажом у Парыжы на мінакоў, паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Францыі.

Як разьвіваліся падзеі

Мужчына, узброены нажом, каля 21:30 па мясцовым часе 12 траўня напаў на мінакоў у цэнтры Парыжа, недалёка ад парыскай Опэры.

Адразу пасьля нападу на вуліцы пачалася паніка, людзі хаваліся ў кафэ і рэстаранах.

Нападнік таксама паспрабаваў зайсьці ў некалькі бараў і рэстаранаў, аднак людзі, якія схаваліся ўнутры, не далі яму гэтага зрабіць.

Паліцыя спачатку спрабавала абясшкодзіць падазраванага пры дапамозе электрашокераў, аднак ёй гэта не ўдалося.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG