Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адбыўся напад на амбасаду Латвіі

Напад на будынак амбасады Латвіі ў Маскве, 9 траўня 2018 году
Напад на будынак амбасады Латвіі ў Маскве, 9 траўня 2018 году

У Маскве адбыўся напад на будынак латвійскай амбасады. Затрыманыя два чалавекі. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч у твітэры.

Рынкевіч зазначыў, што Рыга падасьць ноту расейскаму Міністэрству замежных спраў з патрабаваньнем гарантаваць бясьпеку дыпляматычнага прадстаўніцтва.

Як паведамляе сайт DELFI са спасылкай на прадстаўніка латвійскага МЗС, інцыдэнт адбыўся каля 17:30 па маскоўскім часе. Да будынка дыпмісіі падышлі пяцёра чалавек і кінулі ў будынак некалькі дымавых шашак і фаераў. Адзін з тых, хто нападаў, спрабаваў зрабіць чорнай фарбай надпіс на сьцяне будынка.

Агенцтва «Інтэрфакс» удакладняе, што затрыманыя ля будынка амбасады — актывісты незарэгістраванай партыі «Другая Расея». Суд разгледзіць іх справы 10 траўня.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG