Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завялі крымінальную аб сьмерці рабочага пад Менскам

2 красавіка падчас будаўніцтва заводу ў Гатаве абваліўся пад'ёмнік
2 красавіка падчас будаўніцтва заводу ў Гатаве абваліўся пад'ёмнік

Менскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу аб здарэньні на заводзе будаўнічых матэрыялаў у Гатаве.

Што трэба ведаць

  • 2 красавіка падчас будаўніча-мантажных прац на аб’екце заводу абваліўся тэлескапічны дызэльны пад’ёмнік.
  • 2 рабочыя будаўнічага трэсту ўпалі з вышыні: падсобны рабочы загінуў на месцы, электразваршчык атрымаў пашкоджаньні.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу аб парушэньні правілаў аховы працы (ч. 2 арт. 306 КК).

Пад’ёмнік абрынуўся падчас працаў па мантажы мэталічных канструкцый. Паводле сьледзтва, будаўнічае ўпраўленьне дапусьціла да працаў «павышанай небясьпекі на вышыні» асобаў, якія не прайшлі адмысловага навучаньня. Рабочыя ня мелі атэстацыі на кіраваньне тэлескапічным пад’ёмнікам.

Месца здарэньня
Месца здарэньня

Допыты рабочых і службовых асобаў, якія працавалі на аб’екце, працягваюцца. Сьледчыя вывучаюць дакумэнтацыю, прызначаны шэраг экспэртызаў. Да матэрыялаў сьледзтва далучаць вынікі праверкі Дзяржаўнай інспэкцыі працы, сказалі ў Сьледчым камітэце.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG