«Мы разглядаем мэтад, абраны міліцыяй для яе затрыманьня, як спробу запалохаць журналісцкую супольнасьць. Мы лічым неабходным заявіць, што гэта недапушчальна для прававой, дэмакратычнай краіны. Падобнае абыходжаньне з журналісткай не спрыяе росту аўтарытэту органаў міліцыі ў грамадзтве».