Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя рэкамэндавала ізраільскаму консулу часова пакінуць краіну


Акцыя пратэсту на мяжы сэктару Газа і Ізраіля, 14 траўня 2018 года
Акцыя пратэсту на мяжы сэктару Газа і Ізраіля, 14 траўня 2018 года

Міністэрства замежных справаў Турцыі рэкамэндавала генэральнаму консулу Ізраіля ў Стамбуле часова пакінуць краіну. Пра гэта паведамляе агенцтва Anadolu са спасылкай на крыніцы ў турэцкім МЗС.

Дыпляматычны канфлікт паміж Турцыяй і Ізраілем пачаўся 14 траўня, пасьля сутыкненьняў ізраільскіх вайскоўцаў і пратэстуючых на мяжы з сэктарам Газа. Нагодай паслужыла адкрыцьцё пасольства ЗША ў Ерусаліме. Тады загінулі больш за 60 палестынцаў. 15 траўня Турцыя рэкамэндавала часова пакінуць краіну ізраільскаму амбасадару. У адказ Ізраіль выслаў турэцкага генэральнага консула.

30 сакавіка на мяжы паміж сэктарам Газа і Ізраілем палестынцы пачалі шматдзённую акцыю пратэсту «Вялікі марш вяртаньня». Па словах арганізатараў акцыі, яны хочуць прыцягнуць увагу да лёсу жыхароў аўтаноміі, якія, як сьцьвярджаецца, ня могуць вярнуцца ў дома сваіх продкаў на тэрыторыі Ізраіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG