На Гаваях адбылося вывяржэньне, падобнага якому не было 100 гадоў

Улады Гаваяў паведамляюць, што на вяршыні вулькану Кілаўэа адбылося «выбуховае вывяржэньне», у выніку якога шлейф попелу і дыму ўзьняўся на некалькі тысяч мэтраў.

«Попельных шлейф накрые навакольлі», — заяўляе Ўпраўленьне грамадзянскай абароны Гаваяў, заклікаючы жыхароў Вялікай выспы заняць бліжэйшыя схованкі.

Улады заклікаюць жыхароў і самалёты трымацца як мага далей ад вулькану, ад таго часу, як ён пачаў вывяргацца, распаўсюджваючы вакол хмары попелу і буйных камянёў.

Падобныя вывяржэньні, апошняе зь якіх адбылося амаль 100 гадоў таму, уяўляюць пастаянную патэнцыйную пагрозу для навакольля Кілаўэа — аднаго з самых актыўных вульканаў у сьвеце.

​
XS
SM
MD
LG