Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага рабіна Сыбіры дэпартуюць з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Галоўнага рабіна Омску і Сыбіры Ашэра Крычаўскага дэпартуюць з Расеі. У Фэдэральнай службе бясьпекі (ФСБ) лічаць, што ён выступаў за зьмяненьне канстытуцыйнага ладу. Абскардзіць гэтае рашэньне ў абласным судзе ён ня змог, паведамляе выданьне «Омск Тут». Пасяджэньне праходзіла сёньня, 22 траўня, на патрабаваньне ФСБ, у закрытым рэжыме, падрабязнасьці справы не публікуюцца.

У прэс-службе Омскага абласнога суду карэспандэнту «Сибирь. Реалии» пацьвердзілі адмову ў задавальненьні пазову, удакладніўшы, што грамадзянін Ізраілю можа абскардзіць рашэньне ў Вярхоўным судзе Расеі.

Рашэньне ануляваць від на жыхарства Крычаўскага і яго сям’і ў красавіку 2018 было прынята міграцыйнай службай па звароце ФСБ. Паводле інфармацыі выданьня «Коммерческие вести», самога рабіна ў праваахоўныя органы ніхто не выклікаў. У рэгіянальным упраўленьні ведамства ад камэнтароў адмовіліся, спаслаўшыся на дзяржаўную таямніцу, якая нібыта ёсьць у гэтай справе.

Рабін Ашэр Крычаўскі нарадзіўся ў 1978 годзе ў горадзе Беэр-Шэва ў Ізраілі. У 1999-2000 гадах стажыраваўся ў Бэрліне па спецыяльнай праграме падрыхтоўкі рабінаў. Скончыў навучанне ў Тэль-Авіве ў 2001 годзе. У верасьні таго ж году быў прызначаны галоўным рабінам Омску і Омскай вобласці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG