У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць украінскага кіроўцы мікрааўтобуса, які 13 траўня трапіў у ДТЗ каля беларускага Камянца, перавозячы дзяцей у мікрааўтобусе. У выніку аварыі адно дзіця загінула, яшчэ 6 параненыя, зь іх двое — у цяжкім стане.