4 траўня стала вядома, што прысуджэньне Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адкладаецца на 2019 год. Самая гучная літаратурная ўзнагарода сьвету стала ахвярай скандалу, які ўжо паўгода скаланае швэдзкае грамадзтва.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу заявіў, што яго адміністрацыя дамовілася пра дату і месца правядзеньня сустрэчы зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам.
Ва Ўкраіну не пусьцілі дваіх расейцаў, якія адмовіліся здымаць забаронены ў краіне георгіеўскай стужкі са свайго багажу. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Зьвяз цывілізацыі аб’яднаных нацыяў (UNAOC) перанёс дэбаты наконт свабоды СМІ. Раней арганізатары імпрэзы зажадалі выразаць з фільму крытычны фрагмэнт пра рэпрэсіі супраць журналістаў у Турцыі.
На пасяджэньні гарадзкой рады гораду Нікапалю ў Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны ў пятніцу, 4 траўня, адбылася страляніна.
ЗША прыпынілі фінансаваньне сірыйскай няўрадавай арганізацыі «Белыя каскі». Пра гэта тэлеканалу CBS паведамілі яе прадстаўнікі.
Прысуджэньне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры адклалі на 2019 год.
Ён ня стаў разважаць, ці магло рэчыва трапіць з Чэхіі ў Брытанію. Але прадстаўніца МЗС Расеі ўжо заявіла, што словы Зэмана нібыта пацьвярджаюць вэрсію аб тым, што Скрыпаля атруцілі не расейскім рэчывам.
У назіральніцы незаконна гвалтоўна зьнялі адбіткі пальцаў і склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыі. Мастыкіну таксама сфатаграфавалі, паваліўшы на падлогу і трымаючы за валасы.
Снарады часоў Другой сусьветнай вайны знайшлі ў Менску падчас будаўнічых работ па вуліцы Вірскай, 44. Пра гэта са спасылкай на вечаровы эфір 3 траўня тэлеканалу «Беларусь 1» паведамляе агенцтва БелаПАН.
Апэратар Сяргей Глушцоў 25 сакавіка здымаў відэа для «Белсату». Празь месяц пасьля зьнікненьня свайго дрона ён атрымаў з Цэнтральнага РУУС ліст з тлумачэньнямі.
Сырыйскія карыстальнікі сацыяльных сетак здолелі зафіксаваць падзеньне ў мора расейскага самалёта-зьнішчальнік Су-30СМ. Абодва пілёты загінулі.
Сьледчы камітэт паведаміў пра акалічнасьці падзеньня будаўнічай люлькі з рабочымі, якое адбылося на тэрыторыі салігорскага «Беларуськалія».
Удзень 3 траўня менчукі ў сацыяльных сетках пісалі пра выбухі ў цэнтры Менску.
Леварадыкальныя арганізацыя баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, якая на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасьць Краіны Баскаў ад Гішпаніі і Францыі, абвясьціла аб самароспуску і спыненьні палітычнай дзейнасьці.
Самалёт узьлятаў з аэрадрому Хмэймім над Міжземным морам, але зь нейкай прычыны ўпаў. Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай магла стаць птушка, якая трапіла ў рухавік.
Паводле сьведкаў, самалёт выдаваў «дзіўны гучны шум» перад тым, як упасьці на шашу. Сьведкі называюць пілёта героем — самалёт мог упасьці на склад небясьпечных рэчываў, але праляцеў далей.
Паводле Вакульчыка, шпіён затрыманы на месцы злачынства, ужо прызнаў віну. На карысьць якой дзяржавы працаваў шпіён, не ўдакладняецца.
У акваторыю Чорнага мора ўвайшлі ваенныя караблі NATO, у іх ліку брытанскі ракетны эсьмінец, фрэгаты Гішпаніі, Турцыі, Нямеччыны, Грэцыі, Румыніі і Балгарыі.
Швэдзкая акадэмія, якая штогод прысуджае Нобэлеўскія прэміі па літаратуры, зьбіраецца 3 траўня на пасяджэньне, каб вырашыць лёс прэміі ў 2018 годзe.
Жыхары вёскі Касута Вілейскага раёну заўважылі, што на радзіме Піліпа Орліка дэмантаваны стэнд, прысьвечаны аўтару першай украінскай канстытуцыі, а таксама мясцоваму дзеячу антысавецкага руху Расьціславу Лапіцкаму.
У Парыжы 1 траўня прайшлі масавыя дэманстрацыі радыкалаў, усьлед за якімі пачаліся беспарадкі. Па дадзеных паліцыі, былі затрыманыя 276 чалавек, зь іх, па дадзеных міністра ўнутраных справаў, 209 чалавек былі заключаныя пад варту ў паліцэйскіх участках.
Як паведаміў Свабодзе Мікола Статкевіч, у другой палове дня ён наведаў Цэнтральны РУУС Менска, куды пасьля затрыманьня даставілі ягоных паплечнікаў.
Некалькі прадстаўнікоў анархісцкага руху Беларусі паспрабавалі далучыцца да санкцыянавай уладамі акцыі з нагоды 1 траўня ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Але арганізатары адмовіліся прадставіць ім слова.
На першатравенскіх акцыях у Менску затрыманыя пяцёра паплечнікаў Міколы Статкевіча. Яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі і пагражаюць абвясьціць галадоўку, калі іх прысудзяць да арышту.
Удзельнікі «каравана мігрантаў» з Гватэмалы, Гандураса і Сальвадора пачалі пераходзіць амэрыканскую мяжу і прасіць прытулак.
Мі-8 Беларускага МНС заступіў на дзяжурства для аказаньня дапамогі ў тушэньні лясных пажараў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафа Наем быў учора моцна зьбіты ў цэнтры Кіеву. Ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яму зрабілі апэрацыю.
У Сан-Паўлу ў Бразыліі ў выніку магутнага пажару абрынуўся высотны будынак Paisandu Plaza Towerblock. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра шматлікія сьмяротныя ахвяры.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што можа сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам у вёсцы Пханмуджом на мяжы Паўднёвай і Паўночнай Карэі.
На працягу дзьвюх гадзін у двух мікрараёнах горада не было электрычнасьці і водазабесьпячэньня.
Аб дарожна-транспартным здарэньні паведамілі відавочцы.
На выезьдзе зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу ў панядзелак стаяла больш за 2100 грузавікоў.
Каля 35 тысяч людзей выйшлі на вуліцы гішпанскага гораду Памплона пасьля рашэньня суду па справе аб групавым згвалтаваньні. Пратэсты доўжацца ў горадзе ўжо некалькі дзён.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін заявіў, што лідэр ЗША Дональд Трамп заслугоўвае атрымаць Нобэлеўскую прэмію міру за свае намаганьні па спыненьні супрацьстаяньня з Паўночнай Карэяй вакол яе ядзернай праграмы.
У Маскве ў панядзелак праходзіць мітынг пратэсту супраць забароны ў Расеі месэнджэра Telegram. Радыё Свабода вядзе прамую трансьляцыю з праспэкта Сахарава, дзе ўлады Масквы ўзгаднілі акцыю з удзелам пяці тысяч чалавек.
Амбасада Беларусі ў Латвіі знаходзіцца ў кантакце з Дзяржаўнай паліцыяй Латвіі ў сувязі з аварыяй беларускага аўтобуса на 30-м кілямэтры Баўскай шашы
Прынамсі 29 чалавек, у тым ліку дзевяць журналістаў, загінулі ў выніку выбуху ў сталіцы Аўганістану Кабуле. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.
Раніцай у панядзелак, 30 красавіка, непадалёк ад Рыгі, трапіў у аварыю пасажырскі аўтобус «Менсктрансу». Як паведамляе латыская паліцыя, пацярпелі пяць чалавек.
Па сірыйскіх ваенных базах у Хаме і Алепа ўвечары ў нядзелю былі нанесеныя ракетныя ўдары, якія дзяржаўнае тэлебачаньне назвала новай «агрэсіяй» з боку ворага.
Суд у Іраку прысудзіў 19 расеек да пажыцьцёвага зьняволеньня за падтрымку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе агенцтва France Press.
Беларускі журналіст Зьміцер Галко, затрыманы на мяжы з Украінай 22 красавіка, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.
Справу разглядаюць «па факце забойства». Былы муж зьніклай, які да таго выкраў ейных дзяцей, не фігуруе ў крымінальнай справе, у якой зьмянілася ўжо сем ці восем сьледчых.
Здарэньне адбылося падчас экспэдыцыі «Карпатський Кордон ’18». Мужчыны 1966 і 1973 гадоў нараджэньня атрымалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы і ўдары галавы, у аднаго зламанае рабро.
Аўтамабілі, што едуць па трасе Кобрын–Гомель–Расея, цяпер накіроўваюць у аб’езд празь Дзятлавічы і Бараўцы; гэта каля 15 км лішняй (толькі часткова асфальтаванай) дарогі.
28-гадовы мужчына напаў на школу ў правінцыі Шэньсі ў цэнтры краіны, паведамляюць улады рэгіёну. Ён зарэзаў семярых і параніў 12 дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 15 гадоў. Злачынец быў затрыманы паліцыяй.
Сёньня ў судзе Першамайскага раёна Менска да 7 сутак арышту прысудзілі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага. Пра гэта Свабодзе распавяла журналістка Любоў Лунёва, якая прысутнічала ў судзе.
Ксёндз Кшыштаф Пасьвята служыць у мястэчку Гатава пад Менскам, дзе будуе новы касцёл. Але cкончыць распачатую будоўлю не пасьпее — да 30 красавіка ён павінен выехаць зь Беларусі, паведамляе catholic. by.
Падчас капітальнага рамонту пуцепроваду пад Лунінцом адбылася дэфармацыя будаўнічых канструкцыяў, паведамляе МНС Берасьцейскай вобласьці.
Міністэрства абароны ЗША не выключае павелічэньня свайго вайсковага кантынгенту ў Польшчы. Пра гэта заявіў кіраўнік Пэнтагона Джэймс Мэтыс падчас сустрэчы з польскім міністрам абароны Марыюшам Блашчакам.
Загрузіць яшчэ