Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых паплечнікаў Статкевіча будуць судзіць


Як паведаміў Свабодзе Мікола Статкевіч, у другой палове дня ён наведаў Цэнтральны РУУС Менска, куды пасьля затрыманьня даставілі ягоных паплечнікаў.

«Мы спачатку доўга чакалі хоць нейкай інфармацыі, нам абяцалі, што нехта да нас прыйдзе. Я напісаў заяву на выкраданьне. А потым вы пыпадкова пабачылі пяцёх нашых калегаў, якія былі затрыманыя. Мы пасьпелі пераглянуццца і прывітацца, але чалавек у цывільным, які прадставіўся начальнікам РУУСа, запатрабаваў пакінуць памяшканьне».

Паводле словаў Статкевіча, у гэты ж пастарунак даставілі і трох затрыманых раней у Кіеўскім сквэры анархістаў. Увечары з пастарунку вызвалілі двух паплечнікаў. Андрэя Шыпуліна, Сяргея Спарыша і Валянціна Троцкага пакінулі. Заўтра іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну.

У Менску затрымалі Троцкага і іншых паплечнікаў Статкевіча

«Гэтая невялікая акцыя паказала ўсяму сьвету рэальны стан абароны правоў працоўных у Беларусі. Гэта была санкцыянаваная акцыя, усё было бяз гвалту», — дадаў палітык.

Пяцяра паплечнікаў Міколы Статкевіча былі затрыманыя ранкам на афіцыйнай першатравенскай акцыі у Менску. Яны далучыліся да афіцыйнага мерапрымства з нацыянальнымі сьцягамі і плякатамі з сацыяльнымі лёзунгамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG