Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі анархістаў


Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

Некалькі прадстаўнікоў анархісцкага руху Беларусі паспрабавалі далучыцца да санкцыянавай уладамі акцыі з нагоды 1 траўня ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Але ўдзельнікі акцыі адмовіліся прадставіць ім слова.

Анархісты на чале зь Вячаславам Касінеравым паспрабавалі выступіць самастойна. Двое зь іх былі ў масках. Яны разгарнулі расьцяжку «Свабода, роўнасьць, самакіраваньне» і паспрабавалі выступіць.

Любая дзяржава — гэта структурны гвалт, зь ёй трэба змагацца, — анархіст Дзядок

Вячаслаў Касінераў паспрабаваў распавесьці пра зьняволенага паплечніка Зьмітра Паліенку і пра немагчымасьць дамовы з уладамі. Аднак удзельнікі акцыі іх спынілі і перашкодзілі прамаўляць.

Пасьля таго, як група анархістаў пачала сыходзіць з Кіескага сквэру, іх затрымлі людзі ў цывільным, пасадзілі ў сіні мікрааўтобус у зьвезьлі ў невядомым напрамку. Агулам затрымана трое чалавек.

Іх даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Заўтра іх будуць судзіць.

Мітынг у гонар Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных правёў Беларускі кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Акцыя прайшла ў Кіеўскім сквэры, у ёй удзельнічалі каля 100 чалавек.

На акцыі прысутнічала сымболіка БКДП, прафсаюзу РЭП, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і незарэгістраванай партыі БСДП (Народная грамада).

Сярод удзельнікаў мітынгу былі кіраўнікі БКДП Аляксандр Ярашук і прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, лідэр «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін, сустаршыня незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч.

За акцыяй назіралі міліцыянэры ў цывільным, у тым ліку камандзір менскага АМАПу Дзьмітры Балаба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG