Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі Троцкага і іншых паплечнікаў Статкевіча

абноўлена

Валянцін Троцкі
Валянцін Троцкі

На першатравенскіх акцыях у Менску затрыманыя пяцёра паплечнікаў Міколы Статкевіча. Яны знаходзяцца ў пастарунку міліцыі і пагражаюць абвясьціць галадоўку, калі іх прысудзяць да арышту.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіць Радыё Свабода лідэр «Народнай Грамады» Мікола Статакевіч.

«Менскі гаркам нашай партыі вырашыў выйсьці на афіцыйнае мерапрыемства з нагоды 1 траўня і голасна падтрымаў акцыю прафсаюзаў у Кіеўскім сквэры. Падчас акцыі ў парку Перамогі нашыя актывісты ўзьнялі нацыянальныя сьцягі і плякаты з патрабаваньня з сацыяльнымі патрабаваньнямі. Пяцёх зь іх затрымалі», — кажа Статкевіч.

На афіцыйным «першамаі» абвясьцілі пра выхад Беларусі з рэцэсіі

Затрыманыя генэральны сакратар «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш, кіраўнік гаркама Валянцін Троцкі і Рыгор Пагарцаў. Яны знаходзяцца пад наглядам міліцыянтаў. Паводле Статкевіча, яшчэ напярэдадні яны абвясьцілі, што калі іх прысудзяць да арышту за акцыю на 1 траўня, то яны абвясьцяць галадоўку.

Афіцыйны першамай скончыўся затрыманьнямі. Фотарэпартаж​

​​«Па дарозе на акцыю быў затрыманы і актывіст "Эўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель. Яго пратрымалі некаторы час і адпусьцілі, спадзеючыся, што ён не пасьпее на акцыю», — дадае Статкевіч.

А 17.00 менскага часу Мікола Статкевіч паведаміў Свабодзе, што ён наведаў Цэнтральны РУУС, куды пасьля затрыманьня даставілі ягоных паплечнікаў.

«Мы спачатку доўга чакалі хоць нейкай інфармацыі, нам абяцалі, што нехта да нас прыйдзе. Я напісаў заяву на выкраданьне. А потым вы пыпадкова пабачылі пяцёх нашых калегаў, якія былі затрыманыя. Мы пасьпелі пераглянуццца і прывітацца, але чалавек у цывільным, які прадставіўся начальнікам РУУСа, запатрабаваў пакінуць памяшканьне».

Паводле словаў Статкевіча, у гэты ж пастарунак даставілі і трох затрыманых раней у Кіеўскім сквэры анархістаў. Увечары з пастарунку вызвалілі двух паплечнікаў палітыка. Андрэя Шыпуліна, Сяргея Спарыша і Валянціна Троцкага пакінулі. Заўтра іх будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну.

«Гэтая невялікая акцыя паказала ўсяму сьвету рэальны стан абароны правоў працоўных у Беларусі. Гэта была санкцыянаваная акцыя, усё было бяз гвалту, тым ня менш такая нэрвовая рэакцыя ўлады», — дадаў палітык.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG