Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На афіцыйным «першамаі» абвясьцілі пра выхад Беларусі з рэцэсіі


Афіцыйнае сьвяткаваньне 1 траўня, Менск, 2018

«Беларуская эканоміка выйшла з двухгадовай рэцэсіі» — пра гэта Міхаіл Арда, старшыня ФПБ, заявіў на першатравеньскім мітынгу, наладжаным Фэдэрацыяй у сталічным парку Перамогі, каб адсьвяткаваць 1 траўня. Як паведамляе БелаПАН, у акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек.

На мітынгу, які доўжыўся каля 20 хвілінаў, выступілі старшыня ФПБ, міністар працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч, намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч, кіраўнікі БРСМ, КПБ і саюзу вэтэранаў.

У Менску затрымалі Троцкага і іншых паплечнікаў Статкевіча

Міхаіл Арда заявіў у сваёй прамове, што ФПБ «імкнецца вырашыць праблемы і складанасьці» з захаваньнем правоў працоўных шляхам перамоваў.

Міхаіл Арда
Міхаіл Арда

Па словах Арды, за 2017 год ФПБ дамаглася вяртаньня людзям незаконна ўтрыманых грошай на агульную суму 3 200 000 рублёў, а таксама аднаўленьня на працы 86 незаконна звольненых чальцоў прафсаюза.

«Мы правялі сотні расьсьледаваньняў няшчасных выпадкаў, каб стаць на абарону правоў працоўных» — заявіў старшыня Фэдэрацыі.

Афіцыйны першамай скончыўся затрыманьнямі. Фотарэпартаж

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту (Белстат), разьлічаных па мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы, фактычнае беспрацоўе ў краіне складае 5,1%, або 260,6 тысячы чалавек. Таксама па разьліках Белстату за апошні год колькасьць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася на 26 тыс. чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG