28-гадовы мужчына напаў на школу ў правінцыі Шэньсі ў цэнтры краіны, паведамляюць улады рэгіёну. Ён зарэзаў семярых і параніў 12 дзяцей ва ўзросьце ад 12 да 15 гадоў. Злачынец быў затрыманы паліцыяй.
Пазьней было паведамлена, што мужчына некалі вучыўся ў гэтай школе і скардзіўся на перанесеныя прыніжэньні.
Кітай абмяжоўвае доступ насельніцтва да агнястрэльнай зброі, таму злачынцы часта выкарыстоўваюць халодную зброю і самаробныя выбуховыя прылады.
У апошнія гады адбылося некалькі нажавых нападаў зь вялікай колькасьцю ахвяр. У лютым мужчына забіў жанчыну і параніў 12 чалавек у гандлёвым цэнтры ў Пэкіне.