Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДТЗ з автобусам у Латвіі пацярпела беларуска, пагрозы яе жыцьцю няма


Амбасада Беларусі ў Латвіі знаходзіцца ў кантакце з Дзяржаўнай паліцыяй Латвіі ў сувязі з аварыяй беларускага аўтобуса на 30-м кілямэтры Баўскай шашы.

«Сярод пацярпелых адна грамадзянка Беларусі, пагрозы яе жыцьцю няма», паведамляецца ў твітэры амбасады.

Аварыя з рэйсавым аўтобусам «Менсктрансу» Менск — Рыга здарылася 30 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтобуса МАЗ не справіўся зь кіраваньнем, аўтобус зьехаў у кювэт, піша амбасада Беларусі ў Латвіі.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG