Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся кадры падзеньня расейскага зьнішчальніка ў Сырыі. ФОТАФАКТ

Су-30 у Латакіі. Архіўнае фота
Су-30 у Латакіі. Архіўнае фота

Сырыйскія карыстальнікі сацыяльных сетак здолелі зафіксаваць падзеньне ў мора расейскага самалёта-зьнішчальнік Су-30СМ. Абодва пілёты загінулі.

Самалёт узьлятаў з аэрадрому Хмэймім над Міжземным морам, але зь нейкай прычыны ўпаў. Паводле папярэдніх зьвестак, прычынай магла стаць птушка, якая трапіла ў рухавік.

«Ніякага агнявога ўзьдзеяньня на самалёт не было», — пераконвае расейскае Мінабароны.

Месяц таму ў Сырыі разьбіўся расейскі транспартны самалёт, загінулі 39 чалавек. Тады паведамлялася, што прычынай катастрофы Ан-26 магла стаць тэхнічная няспраўнасьць, агнявога ўзьдзеяньня не было. У лютым паведамлялася, што паўстанцы з групоўкі «Джэйш Эн-Наср» зьбілі расейскі баявы самалёт — пілёт катапультаваўся, але быў забіты пасьля прызямленьня на парашуце.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG