Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарэлі Porsche і McDonald's. У Парыжы пасьля першамайскіх беспарадкаў арыштаваныя больш за 200 чалавек


У Парыжы 1 траўня прайшлі масавыя дэманстрацыі радыкалаў, усьлед за якімі пачаліся беспарадкі. Па дадзеных паліцыі, былі затрыманыя 276 чалавек, зь іх, па дадзеных міністра ўнутраных справаў, 209 чалавек былі заключаныя пад варту ў паліцэйскіх участках.

Паліцыя паведаміла, што ў Парыжы пацярпела 31 крама і кампанія. Дылер дарагіх аўтамабіляў Porsche і адзін рэстаран «McDonald's» былі спаленыя. Былі разьбітыя дзесяць аўтамабіляў (у асноўным «Мэрсэдэсы» і іншыя дарагія маркі) яшчэ шэсьць — спалены. Чатыры чалавекі атрымалі раненьні, сярод іх — адзін паліцэйскі.

Le Figaro паведамляе, што завадатарам пагромаў была група з прыкладна 1,2 тыс. чалавек у чорнай вопратцы. Паліцыя мяркуе, што гэта ўльтралевыя радыкалы FOCUS. Гэты рух зьявіўся ў Нямеччыне ў 80-я гады, але папулярнасьць стаў набіраць у 2000-я гады на хвалі антыглябалісцкага руху.

Відавочцы кажуць, што ў Парыжы радыкалы выйшлі да моста Аўстэрліц, дзе праходзілі дэманстрацыі прафсаюзаў, у масках і пальчатках. Яны прынесьлі банэры з антыўрадавымі лёзунгамі, савецкія сьцягі і выкрыквалі лёзунгі «Парыж, уставай» і «Усе ненавідзяць паліцыю». Таксама яны практычна адразу ж пачалі біць вітрыны і падпальваць машыны.

На бульвары Бастыліі радыкалы зламалі некалькі агароджаў і вырвалі некалькі дрэў, выкарыстаўшы іх як зброю. Таксама яны перавярнулі некалькі сьмецьцевых бакаў і выцягнулі зь іх бутэлькі, якія пазьней кідалі ў паліцыянтаў.

Паліцыя адказала ня беспарадкі ўжываньнем сьлезацечнага газу і вадамётамі, пасьля чаго пачаліся сутыкненьні радыкалаў з паліцыянтамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG