Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску знайшлі 275 нямецкіх снарадаў часоў вайны

Ілюстрацыйнае фота. Бомба часоў вайны.
Ілюстрацыйнае фота. Бомба часоў вайны.

Снарады часоў Другой сусьветнай вайны знайшлі ў Менску падчас будаўнічых работ па вуліцы Вірскай, 44. Пра гэта са спасылкай на вечаровы эфір 3 траўня тэлеканалу «Беларусь 1» паведамляе агенцтва БелаПАН.

Спачатку рабочыя знайшлі адзін прадмет, падобны да снараду, пасьля чаго на месца выклікалі сапёраў унутраных войскаў. У выніку вайскоўцы дасталі амаль тры сотні артылерыйскіх снарадаў.

Усе снарады былі з узрывальнікамі, некаторыя з гільзамі. Яшчэ былі знойдзены чатыры патроны ад буйнакалібэрнага савецкага кулямёта і тры нямецкія бутэлькі.

«Для Менска гэта вельмі рэдкая знаходка. Будзе праведзена пагрузка боепрыпасаў, пасьля чаго снарады павязуць на палігон і ўзарвуць», — паведамілі журналісты інфармацыйнай праграмы «Зона Х» тэлеканалу «Беларусь 1».

XS
SM
MD
LG