Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выезьдзе зь Беларусі сабраліся тысячы фураў. Вінавацяць суседзяў


На выезьдзе зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу ў панядзелак стаяла больш за 2100 грузавікоў.

У панядзелак, паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту, на выезьдзе зь Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу сабралася больш за 2100 грузавікоў. Найбольш напружаная сытуацыя была на выезьдзе ў Літву.

«Чэргі грузавікоў на мяжы з краінамі Балтыі на выезд зь Беларусі тлумачацца нерытмічным прыёмам транспарту сумежным бокам». Так патлумачыў праблему ў навіннай праграме 30 красавіка тэлеканал СТВ.

Са спасылкай на дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамлялася аб збоях у інфармацыйных сыстэмах і рамонтных працах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG