Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў магчымае месца сустрэчы з Кім Чэн Ынам


Пханмуджом
Пханмуджом

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што можа сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам у вёсцы Пханмуджом на мяжы Паўднёвай і Паўночнай Карэі.

«Многія краіны разглядаюцца як месца для сустрэчы, але ці ня будзе Дом міру/Дом свабоды на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі больш прадстаўнічым, важным і надзейным месцам, чым любая трэцяя краіна? Проста пытаюся», – напісаў Трамп ў Twitter.

27-га красавіка ў Пханмуджоме адбылася сустрэча Кім Чэн Ына з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам. Кім стаў першым за 65 гадоў кіраўніком КНДР, які ступіў на паўднёвакарэйскую тэрыторыю.

Перамовы адбыліся ў Доме міру, на поўдзень ад мяжы ў Пханмунджоме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG