Паводле аўтараў відэа, на Лоеўшчыне ўтварыўся немэзацыклянічны сьмерч — такі, які ня мае сувязі з «навальнічнымі супэрячэйкамі», а ўзьнікае пад кучава-дажджавымі аблокамі на мяжы плыняў паветра, якія ўзыходзяць і сыходзяць, і існуе толькі кароткі час.