Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва ў справе Бабчанкі тармозяць законы краіны, — паліцыя Ўкраіны


Акцыя ля расейскай амбасады ва Ўкраіне

Абноўлена а 17:30 30 траўня: Аркадзь Бабчанка жывы. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, замах на забойства быў інсцэніроўкай.

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Сяргей Князеў перакананы, што забойства расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі рыхтавалі некалькі чалавек.

«Націскаць на курок пісталета можа адзін чалавек, але рыхтавацца да такога злачынства — мяркую, што тут адною асобаю не абышлося», — сказаў Сяргей Князеў на брыфінгу ў Кіеве.

У той жа час кіраўнік паліцыі адмовіўся ўдакладняць колькасьць стрэлаў, зробленых у журналіста, і від зброі: «Якая розьніца? Гэта была вогнепальная зброя. Калі б было ўсё так лёгка, то мы б ужо паведамілі аб затрыманьні асобы, датычнай да зьдзяйсьненьня гэтага злачынства».

На пытаньне аб выніках балістычнай экспэртызы Сяргей Князеў адказаў: «Згодна з новым заканадаўствам, нашыя сьледчыя яшчэ стаяць у судзе, каб дазволілі праводзіць экспэртызы».

Паводле цяперашняга закону, для таго, каб правесьці экспэртызу, хоць самую нязначную, трэба напісаць заяву ў суд, а суд мусіць прызначыць паседжаньне і разьмеркаваць справы.


Забойства расейскага журналіста Бабчанкі ў Кіеве. Што вядома на гэты момант

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі падкрэсьліў, што сьледзтва разглядае некалькі вэрсіяў забойства, але прыярытэтнай зьяўляецца прафэсійная дзейнасьць Аркадзя Бабчанкі. Сяргей Князеў таксама пакуль адмовіўся ўдакладняць магчымае грамадзянства падазраванай асобы.

Кіраўнік украінскага ўраду Ўладзімер Гройсман выказаў меркаваньне, што злачынства мае расейскі сьлед: «Перакананы, расейская таталітарная машына не даравала яму сумленнасьці і прынцыповасьці. Забойцы мусяць быць пакараныя!».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG